Дзірка на памяці
Сёння ўсе ў Віцебску, каму дарагі Уладзімір Караткевіч, пойдуць з кветкамі да ягонага помніка. Непераўзыдзены майстар беларускай гістарычнай прозы мог бы святкаваць сёння сваё 81-годдзе… І зноў многа каму будзе балюча за пісьменніка, за гэту ганебную “дзірку на ягонай памяці”. З левага боку помнік у гонар Караткевіча ўжо некалькі гадоў псуе вялікая адтуліна. Яе спрабавалі “завуаліраваць” бляхай, але і тая адвальваецца.
Летась, калі адзначалася 80-годдзе з дня нараджэння Караткевіча, многіх прыхільнікаў яго творчасці абурыла, што мясцовыя ўлады не адрамантавалі помнік нават да круглай даты. Не хапіла грошай ці сіл? А хутчэй за ўсё, жадання. А можа, дзірка ў памяці? Сёлета, да неюбілейнай даты, тым больш ніхто не захацеў старацца.
Між іншым, помнік з дзіркай не такі ўжо і стары – Караткевіча ў Віцебску ўвекавечылі ў 1994 годзе. Аўтар скульптуры – Іван Казак.
І яшчэ адзін незразумелы момант. Помнік знаходзіцца ў скверы пад дзіўнай назвай – імя “70-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці”. Такое найменне яму надалі ў 2008 годзе. Сёлета вобласці ўжо 73 гады. А талент пісьменніка, скульптура якога ўпрыгожвае гэты зялёны куточак Віцебска, – вечны. І назва сквера, здаецца, ляжала на паверхні – імя Уладзіміра Караткевіча.
Я люблю тут бываць. Тут, каля помніка слыннаму літаратару, дужа добра думаецца. Караткевіч нібыта шчодра дзеліцца сваёй энергіяй з любым, хто прыходзіць да яго “пагутарыць”. Ці мала горычы ў жыцці творчага чалавека… А тут яна вылечваецца. “Пагаворыш” з Уладзімірам Сямёнавічам – і ўсё дробязнае, мітуслівае, няважнае сыходзіць. Застаецца галоўнае – жыццё, вера, любоў і творчасць. Асвятляюць душу і “званы Віцебска”, гукі якіх даносяцца сюды з Успенскага сабора.
Веліч – Караткевіч. Нельга забыць. А на гэтай велічы – прыкрая, недарэчная дзірка… Нельга зразумець.
Чытайце яшчэ
20 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
26/Лістапад/2011 у 20:15
Быў. Ёсць. Буду. Нават з дзіркай....
27/Лістапад/2011 у 0:38 1
Вот тут бы и приложить усилия свядомым - дзирку заделать - да за змаганнем с рыжымам некали.
27/Лістапад/2011 у 11:48 2
Эта дырка на совести руководства города.
27/Лістапад/2011 у 13:48 3
torpedonosec пісаў:
============================================
А попытку уничтожение памятника культуры не вменят?
27/Лістапад/2011 у 15:40 4
я так разумею, што слова "свядомыя" можна выкарыстоўваць, як лаянку, і за гэта атрымаць 15 сутак? растлумачце, пліз
а помнік выстаіць і з дзіркай, пакуль стаіць
27/Лістапад/2011 у 15:57 5
torpedonosec пісаў:
Я пра гэту дзірку казаў на сустрэчы з Падгурскім, ён сказаў "трэба агледзіць помнік". Яшчэ не агледзілі, напэўна.
27/Лістапад/2011 у 21:46 6
Каб гэта быў помнік Машэраву ці Леніну, дык хутка б залаталі дзірку.
28/Лістапад/2011 у 0:49 7
Так за святое дело казнить будут (если будут). Тут уж все поймут какой рыжым кровавый.
28/Лістапад/2011 у 10:12 8
Как я помню по "Витебскому курьеру", этот памятник входил в десятку худших скульптур города.
Даже название ему придумали. Что-то типа "голова на двух кривых ногах".
28/Лістапад/2011 у 10:53 9
torpedonosec пісаў:
===================================================
Спасибо за предложение,но мне больше нравится, когда за нашу победу умирают враги.
29/Лістапад/2011 у 5:46 10
mr_zhukov.livejournal.com пісаў:
Интересно, что высокоэстетичный ВК ещё обгадил в городе и стране?
29/Лістапад/2011 у 5:51 11
Сергей Сесицкий пісаў:
Ха! Вот это новость! Оказывается по новым цивилизованным правилам победу не завоёвывают, а ждут пока враги перемрут и поговорка "терпение и труд всё перетрут" уже не в ходу. Ну, крепких вам зубов, терпилы. 😆
29/Лістапад/2011 у 7:44 12
@ mr_zhukov.livejournal.com:
Как я поняла, "ВК" в свое время составил рейтинг памятников в Витебске? Вот уже несколько дней после вашего комментария вспоминаю подобный материал. И не могу вспомнить. Напишите подробнее, что вы имели ввиду: mr_zhukov.livejournal.com пісаў:
И кто дал памятнику такое название? Горожане? Газета?
29/Лістапад/2011 у 13:29 13
Торпедыч, тут согласен с тобой. С чего бы это ВК судить о красоте памятника? И какие там еще памятники в десятке?
29/Лістапад/2011 у 14:10 14
torpedonosec пісаў:
==============================================
)))...разве я написал,что враги должны умереть от старости?
29/Лістапад/2011 у 14:29 15
Это было давно, в те времена, когда ВК в киосках "Союзпечати" продавался. По-моему, это был ВК. Там была статья про самые ужасные памятники Витебска. Первые места были у Орфея (возле амфитеатра) и
трёх голых бабрек. Короткевичу досталось за ужасный постамент в виде двух кривых ног.Не волнуйтесь так, "сапожник" и "лёвы" были бы вне конкурса. Так сказать, порвали бы всех в клочья!))
29/Лістапад/2011 у 15:27 16
Насчет баб и львов согласен. А сапожник чем не угодил?
30/Лістапад/2011 у 12:03 17
Сапожник прекрасен. Для внутреннего дворика Мартынова. А в историческом центре города хорошо бы ставить высокохудожественные произведения.
30/Лістапад/2011 у 12:53 18
Многие люди, проходя мимо, фотографировались, бросали денежку. Никто не плевался.
Кстати там уже почти вся улица Мартынову принадлежит, так что можно считать во дворике и поставил.
P.S. Сапожника там уже нет. Так что не переживайте.
2/снежань/2011 у 13:21 19
@ Сесицкий Сергей:
а разве я написал, что люди умирают только от старости?