Фотафакт: На месцы касцёла св. Антонія і кляштара бернардзінаў у Віцебску працуе экскаватар

У Віцебску, на месцы, дзе знаходзіліся касцёл святога Антонія і кляштар бернардзінаў, працуе экскаватар — капае траншэю пад каналізацыйныя і электрычныя камунікацыі.
На месцы касцёла св. Антонія і кляштара бернардзінаў у Віцебску працуе экскаватар. Фота Сержука Серабро

Земляныя працы вядуцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра Віцебска — гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь 2-й катэгорыі. Нягледзячы на гэта, на час візіта карэспандэнтаў “Народных навінаў Віцебска”, археолагаў, якія б назіралі за працамі, заўважана не было — магчыма, з-за выхаднога дня.

На месцы касцёла св. Антонія і кляштара бернардзінаў у Віцебску працуе экскаватар. Фота Сержука Серабро

Між тым экскаватар адкрыў (траншэя пракладзеная з заходняга і паўднёвага бакоў фантана) фундаменты тых будынкаў, якія тут некалі стаялі. Некалькі досыць вялікіх кавалкаў паднятыя на паверхню.

На месцы касцёла св. Антонія і кляштара бернардзінаў у Віцебску працуе экскаватар. Фота Сержука Серабро

Пабудова мураваных касцёла і кляштара на гэтым месцы пачалася ў 1737 годзе на сродкі Казіміра і Тэклі (з Ларскіх) Саковічаў. У 1768 годзе касцёл быў асвечаны ў імя святога Антонія беларускім біскупам-суфраганам Феліксам Тавянскім. У 1832 годзе кляштар бернардзінаў быў ліквідаваны, а ў 1843 годзе касцёл стаў парафіяльным. Будынкі кляштарнага корпуса у 1855 годзе перайшлі да дзяржаўных устаноў, на першым паверсе там месціліся крамы.

На месцы касцёла св. Антонія і кляштара бернардзінаў у Віцебску працуе экскаватар. Фота Сержука Серабро

Нагадаем, што ў 2007 годзе пракуратура Віцебскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле 344 частка 2-я (наўмыснае разбурэнне помнікаў гісторыі) па факце пашкоджання гістарычнага цэнтра Віцебска — тады вяліся працы па пракладцы дзюкера і былі пашкоджаныя парэшткі фундамента езуіцкага кляштара і касцёла святога Язэпа (а пазней Мікалаеўскага сабора). Аднак, наколькі вядома “Народным навінам Віцебска”, справу замялі і парушальнік ніяк не быў пакараны.

Касцёл святога Антонія на паштоўцы пачатку XX стагоддзя

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ