Дызайнер з Наваполацка заняла другое месца ў конкурсе на навагодняе аздабленне Масквы

На конкурсе ідэй навагодняга аздаблення Масквы 2-е месца заняла малады дызайнер з Наваполацка Ганна Лукашок з серыяй прац “С новым!”
Праца Ганны Лукашок “С новым!”

Спадарыня Лукашок у 2007 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, дзе вучылася на кафедры выяўленчага мастацтва. Затым працавала дызайнерам у прыватнай фірме. Год назад у Ганны нарадзіўся сын, зараз яна ў дэкрэтным адпачынку.

Ганна Лукашок

Па словах дызайнера, варыянт з сімпатычнымі снегавікамі нарадзіўся досыць хутка: “Спачатку ўзнiкла аналогiя “С новым!” пра нараджэнне дзiцяцi, бо ў мяне самой сыну год толькi. А потым атрымаўся цэлы ланцуг вобразаў”.

Ганна Лукашок і раней прымала ўдзел у конкурсах. У 2008 годзе яна перамагла ў VI Міжнародным моладзевым фестывалі сацыяльнай рэкламы “ART.START” у намінацыі “Плакат” са сваім дыпломным праектам — плакатам супраць палення.

Конкурс ідэй навагодняга аздаблення Масквы праводзіўся ўпершыню, ён арганізаваны кампаніяй News Outdoor пры садзейнічанні Дэпартамента СМІ і рэкламы Урада Масквы. Пераможцам конкурсу стаў Аляксандр Шпагін з Тальяці з працай “Свята ў сталіцы”. Ён атрымаў галоўны прыз конкурсу — 100 000 расійскіх рублёў, а Ганна — 35 000 расійскіх рублёў за другое месца.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

1 каментар

  1. mr_zhukov.livejournal.com  
    4/Кастрычнік/2011 у 20:19

    Молодец!

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: