У Сянно сёння пройдзе свята бегу

Традыцыйны прабег памяці П.Машэрава пройдзе ў першы дзень кастрычніка ў Сянно. Сёлета аматары бегу, а іх чакаецца каля тысячы з розных гарадоў Беларусі і Расіі, збяруцца на спаборніцтва ўжо ў 23-ці раз.

Старт будзе дадзены ў 11.00 з цэнтральнай плошчы Сянно. На дыстанцыі 1 км выступяць дзеці ва ўзросце да 9 гадоў. 3 км пабягуць старэйшыя хлопчыкі і дзяўчынкі (10-11, 12-13, 14-15 гадоў). Адолець 5 км запросяць юнакоў і дзяўчат 16-18 гадоў, мужчын і жанчын 36-50 гадоў і аматараў бегу, якім больш за 50 гадоў. “Дзясятку” пабягуць мужчыны і жанчыны 19-35 гадоў. Пры гэтым усе жадаючыя маюць права выступіць па-за конкурсам на любой дыстанцыі.

Памятныя ўзнагароды атрымаюць самыя хуткія бегуны ў складзе каманд і асабістых заліках, у розных узроставых катэгорыях, а таксама самы юны і самы дарослы ўдзельнікі. Вымпел уручаць кожнаму ўдзельніку прабегу, які дойдзе да фінішу.

У гэты святочны дзень у Сянно таксама адбудзецца кірмаш і канцэрт. На цэнтральнай плошчы можна будзе пазнаёміцца з экспазіцыяй архіўных матэрыялаў, прысвечаных гісторыі правядзення прабегу памяці П.Машэрава. А на гарадскім стадыёне збяруцца футбольныя аматары – на матч паміж камандамі з аднолькавай назвай «Ветэран» з Сянно і Віцебска.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ