У Віцебск завітала белая чапля
29 верасня жыхары Віцебска ў вусці Віцьбы маглі назіраць прыгожую белую птшуку — вялікую белую чаплю (Ardea alba), якая, не звяртаючы ўвагі на людзей, займалася рыбалоўствам.
Даўжыня цела вялікай белай чаплі дасягае 85-102 см, а размах крылаў — 140-170 см. Гукі, якіе выдае гэтая птушка, падобныя на хрыплае карканне “рха”. Чаплі харчуюцца рыбай, воднымі і наземнымі насякомымі. На Беларусі яна пералётная птушка, зімуе ў Афрыцы або Сяродземнамор’і.
Вялікая белая чапля занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі. У 2008 годзе яна была аб’яўлена птушкай году. Нацыянальны банк выпусціў сувенірную манету з выявай вялікай белай чаплі.
Нагадам, што гэта другі выпадак з’яўлення “чырвонакніжных” птушак у Віцебску, зафіксаваны на працягу 2011 года, — 3 сакавіка нашаму фотакарэспандэнту ўдалося сфатаграфаваць вялікую кугакаўку на праспекце Перамогі.
Чытайце яшчэ
5 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
30/Верасень/2011 у 8:24
Белакрылы ветразь віцебскай восені. 🙂
30/Верасень/2011 у 10:09 1
я этим летом сразу две цапли видела на одном из водоёмов в Витебской области.когда ближе хотела подойти чтобы сфотографировать,они сразу улетели.
30/Верасень/2011 у 12:43 2
Этим летом белая цапля уже много раз прилетала на водоём по ул Гагарина. Рядом с семейством лебедей выглядело это потрясающе.
30/Верасень/2011 у 20:29 3
Фотаздымкі супер!
2/Кастрычнік/2011 у 18:30 4
На водоёме по ул. Гагарина весь год живет семья лебедей)))) Улетают только на зиму... вот так.)