Шок і шопінг
Кошты ў Беларусі працягваюць няўхільна і экстрымальна расці. Народ ужо прызвачаіўся да таго, што паход у краму па самыя звычайныя прадукты “аблегчыць” кашалёк сама меней на 50 000 рублёў. І тым не менш, ёсць выпадкі, калі кошты проста агаломшваюць. “ННВ” правялі апытанне сярод віцяблян на гэту злабадзённую тэму. Мы задалі гараджанам пытанне: “Што нядаўна для вас стала шок-коштам?” Самыя цікавыя адказы прапануем ніжэй.
Прадукты:
Сувенірны шакалад фабрыкі “Спартак” (1 кг) – штосьці каля 90 000 рублёў.
Кансерва “Печань траскі” – звыш 20 тысяч рублёў за баначку.
Сыравэнджаны кумпяк без косткі ў адной з кулінарый – 417 910 за 1 кг.
Звычайная харчовая сода падаражэла ў 10 разоў – з 800 рублёў да 7 500 рублёў.
Мясцовыя яблыкі на Смаленскім рынку – 12 000 рублёў за кг.
Сасіскі Аршанскага мясакамбіната па 42 700 рублёў за кг.
Тушонка беларускай вытворчасці, шкляная банка 0,5 л - 27 300 рублёў.
Фісташкі – 280 000 рублёў за 1 кг.
Галубіка з Нідэрландаў ў ТЦ “Карона” ў Мінску – 390 000 за 1 кг.
Кошт на грэчку – зараз без малага 20 000 за кг.
Кошт кармавых буракоў. У самым пачатку крызісу кошт на іх з 1 000 рублёў узляцеў да 7 000 рублёў.
Цукеркі за 69 000 рублёў за кг.
У краме "Віцебскія прадукты" падаражэлі кандытарскія вырабы ўласнай вытворчасці. Раней часам куплялі такі дэсерт - бісквіт, узбітыя вяршкі, ёгуртавы крэм і нейкія ягадкі зверху. Кругленькі, як торцік. Быў ён ці не самы танны. А стаў... 42 ці нават 48 з гакам тысяч за кілаграм. Што больш за 40, то дакладна. Бр-р-ррр! Няўжо гэткае нехта купіць???
Гарэлка віцебскай вытворчасці – каля 15 000 рублёў (а была 9 000 рублёў).
Жуйка – каля 3 000 рублёў.
Чыпсы Lays - з 3 500 рублёў "скокнулі" ў 10 000.
Добрай кавы танней, чым за 70 000 рублёў, сёння нідзе не знойдзеш.
Сала недзе за 60 тысяч. Заўсёды куплялі, калі трэба было ў дарогу ці ленаваліся гатаваць. Цяпер тройчы падумаеш…
Кошты на садавіну. Так, самыя танныя бананы ўжо каштуюць 8 500 рублёў.
Кошт школьнага харчавання для 5-класнікаў – 150 000 рублёў у месяц.
Зморшчаная каўбаса, цэннік на якой крычаў: “92 тысячы за кг”.
Кошт на любімую вэнджаную каўбаску – 127 000 рублёў.
Кошт на вэнджаную каўбасу “Маскоўская” – каля 88 000 рублёў. Раней яна каштавала прыкладна 47 000 рублёў.
* Адзначым, што кошты на каўбасныя вырабы здзіўлялі большую частку апытаных людзей.
Абутак, адзенне, бялізна:
Начная сарочка – 130 000 рублёў.
Спартовая жаночая майка – 120 000 рублёў.
Дзіцячыя туфлі прадпрыемства “Марко” – 205 000 рублёў.
Кошт жаночых калготак.
Дзіцячы камбінезон на зіму – 700 000 рублёў.
Зімовыя жаночыя боты фабрыкі “Белвест” за 795 000 рублёў.
Камплект пасцельнай бялізны: быў каля 70 000, а стаў 270 000 рублёў.
Кошт на абутак у краме “Белвест”: у мінулым годзе набыла сабе боты за 420 000 рублёў, зараз яны ж каштуюць 1 300 000!
Пухавік. Летась набыла яго за 450 000 рублёў і думала: ой, так дорага! У гэтым годзе вельмі ўзрадавалася, бо цяпер пухавікі па 1 800 000! А кароценькая куртка – 800! Каб купіць зімовыя боты, мне трэба працаваць і не есці 2 месяцы.
Мэбля, бытавая тэхніка:
Канапа, самая звычайная на выгляд, за 31 мільён!
Ноўтбукі: былі па 2-3 мільёны рублёў, а сталі па 6-8 мільёнаў.
Пральныя машыны: былі па 1 200 000-1 400 000, зараз ужо 4 300 000 рублёў.
Прыстойныя тэлевізары – недзе ад 5 да 10 мільёнаў рублёў.
Посуд, тавары для асабістай гігіены, лекі, іншыя тавары:
Памперсы Sleep&Play сёлета ў лютым каштавалі 56 тысяч, у жніўні яны ж - 120 тысяч, сёння - 190 тысяч! Памперсы "АктивБеби" - 220 тысяч.
Літровая эмалірованая кружка а-ля “назад у СССР” за 87 000 рублёў.
Эмалірованая турка для кавы – 99 000 рублёў.
3-літровая каструля – 117 000 рублёў. Раней яна была максімум 30 тысяч.
Кошт на шампунь Syoss. Цяпер ён стаў для мяне “непад’ёмным”.
Звычайны дэзадарант Fa – раней быў ад сілы 7 000, зараз блізу 20 000.
Шок ад коштаў у аптэках. "Віферон" для дзяцей каштуе 62 тысячы, а яго хапае на 5 дзён.
Корм для жывёл: з 8 000 падняўся да 16-20 000 рублёў.
* А што стала шок-коштам для вас? Дзяліцеся, калі ласка, у каментарах.