Кошты на прадукты харчавання ў Віцебску ў верасні
Кошты на асноўныя прадукты харчавання на гэты раз “Народныя навіны Віцебска” вывучалі ў краме “Веста” № 122 на праспекце Чарняхоўскага. Маніторынг праводзіўся 4 верасня.
Малако (3,2%) – 1780 рублёў
Тварог (1,5%) – 1510 рублёў
Смятана (25%) – 4360 рублёў
Масла сметанковае (82,5%) – 5570 рублёў
Сыр “Расійскі” – 25510 рублёў
Свініна, ялавічына – не было ў продажы
Курыца (філе) – 34540 рублёў
Яйкі – 5100 рублёў
Рыба (хек) – 26980 рублёў
Хлеб “Жыцейскі вітамінны” (0,7, без упакоўкі) – 2270 рублёў
Цукар (у папяровым пакеце) – 5000 рублёў
Рыс (0,9) – 9890 рублёў
Грэчка (0,8, Кітай) – 17250 рублёў
Макароны (“Макфа”, Расія, 0,5) – 7990 рублёў
Мука “Житница” (вышэйшы гатунак) – 2200 рублёў
Алей “Кум” – 17300 рублёў
Гарбата “Принцесса Нури” (чорная, 100 г) – 8140 рублёў
Кава Nescafe (100 г) – 27990 рублёў
Яблыкі – 4800 рублёў
Бананы – 6480 рублёў
Кавун – 3020 рублёў
Ківі (кг) – 26450 рублёў
Апельсіны – 10280 рублёў
Лімон – не было ў продажы
Памідоры – 4860 рублёў
Агуркі – 1800 рублёў
Капуста – 1170 рублёў
Цыбуля – 3960 рублёў
Морква – 3350 рублёў
Бульба – 2500 рублёў
Буракі – 2480 рублёў
Кабачкі – 2150 рублёў
Часнок – 22550 рублёў
Соль “Беларуская паваранная” – 1030 рублёў
Гарэлка “За удачу” 0,5 л (Віцебскі лікёра-гарэлачны завод) – 11340 рублёў
Мяса ў дзень маніторынгу ў краме не было. На паліцах з алеем было тры гатункі – “Любонька”, “Кум”, “Донская нива”. Апошні гатунак каштаваў 14210 рублёў – прыкладна на 4000 рублёў танней, чым папярэднія. Гародніна была прадстаўлена выключна айчыннымі вытворцамі. Адзначым, што ў параўнанні са жнівеньскімі коштамі прыкладна на 300-500 рублёў патаннелі яблыкі, бананы, цыбуля. Значна патаннеў часнок (з 28610 да 22550 рублёў). Даражэй стала каштаваць кава Nescafe – калі ў сярэдзіне жніўня 100-грамовая баначка прадавалася па 22210 рублёў, то зараз аматарам гэтага напою прыдзецца выкласці 27990 рублёў. Пры чым што ў краме, дзе мы рабілі маніторынг, прайшла акцыя зніжак на дадзены від прадукцыі – раней кава тут каштавала 29230 рублёў. У гэтай "Весце" таксама былі зніжаны кошты (прыкладна ад 50 да 300 рублёў) на практычна ўсе малочныя прадукты (смятана, малако, кефір, ёгурт, сметанковае масла, тварог). Па просьбах некаторых чытачоў мы пацікавіліся і коштам на гарэлку, хоць гэты прадукт і не адносіцца да ліку асноўных.
Затым карэспандэнт “ННВ” наведаў міні-кірмаш, які знаходзіцца ў дварах на вуліцы Чкалава, побач з “Вестай” №138. Нягледзячы на выходны дзень, бабулек-гандлярак тут было мала. І выбар садавіны і гародніны яны прапаноўвалі небагаты. Тым не менш можна зрабіць выснову, што кабачкі выгадней набываць на рынку: кабачок сярэдніх памераў прыкладна на 2 кг у бабулек каштуе 2000 рублёў, у той час як у краме гэтыя грошы трэба аддаць за 1 кг. Цікава, што кошты на на бульбу ў пачатку верасня зраўняліся і ў прыватных гандляроў, і ў краме.
Кабачкі (2 кг) – 2000 рублёў
Бульба (1 кг) – 2500 рублёў
Морква – 3000 рублёў
Яблыкі – 2000 рублёў
Горкі перац (1 штука) – 1000 рублёў
Часнок (1 галоўка) – 1000 рублёў
Зеляніна (пучок) – 1000 рублёў
Гуркі – 3000 рублёў
Рэдзька – (1 штука) – 1500 рублёў
Слівы, 1 літр – 4000 рублёў
Фасоля (1 шклянка) – 2500 рублёў