У Віцебску забаранілі яшчэ адзін апазіцыйны пікет

Пікет для прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемаў правоў чалавека ў Беларусі і змяшчэння пад варту кіраўніка праваабарончага цэнтру Алеся Бяляцкага 22 жніўня збіраўся правесці віцебскі праваабаронца Леанід Свецік. Аднак улады чарговы раз адмовілі ў акцыі.
Леанід Свецік. Фота Сержука Серабро

Пікет мусіў адбыцца ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Зноў заяўніку адмовілі з-за невыканання рашэння Віцебскага гарвыканкама № 881 ад 10 ліпеня 2009 года — не былі заключаныя дамовы з медыкамі, міліцыяй і ЖКГ на абслугоўванне масавага мерапрыемства.

Нагадаем, што не так даўно падобныя дамовы спрабаваў заключыць Хрыстафор Жаляпаў, але міліцыя, хуткая дапамога і Віцебская жыллёва-камунальная гаспадарка па розных прычынах адмовіліся абслугоўваць апазіцыйны мітынг.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ