Больш за 10 мільярдаў рудблёў дадаткова здабылі падаткавікі для бюджэта

Дадатковае паступленне ў бюджэт 10,3 мільярдаў рублеў забяспечыла кантрольная праца падатковых інспекцый Віцебскай вобласці за першае паўгоддзе.

Інспекцыямі вобласці за шэсць месяцаў 2011 года праведзена 1949 праверак у адносінах да суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, у выніку 1924 планавых праверак высветленыя парушэнні падатковага і іншага заканадаўства. То бок мяжу закона пераступілі 98,7% правераных.

Як паведамляе прэсслужба інспекцыі МПЗ Віцебскай вобласці, па выніках планавых праверак паступіла ў бюджэт 8 мільярдаў рублёў. Усяго ж ў выніку кантрольнай працы за першае паўгоддзе 2011 года забяспечана дадатковае паступленне ў бюджэт 10,3 мільярдаў рублёў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ