У Віцебску ў чарговы раз разыграюць “Кубак губернатара”
Як і папярэднія лядовыя сезоны, сёлетні для віцебскіх аматараў хакея пачнецца з традацыйнага турніра на “Кубак старшыні Віцебскага аблвыканкама”.
На гэты раз у спаборніцтве бяруць удзел хакейныя клубы “Віцебск”, “Хімік-СКА” (Наваполацк), ХК “Магілёў” і смаленскі “Славуціч”, які з’явіўся на свет ў мінулым годзе і выступае ў расійскай першай лізе.
Два апошнія гады Кубак кіраўніка вобласці заваёўваў “Віцебск”. Ці пацвердзяць “мядзведзі” ў гэтым розыгрышы статус мацнейшых? Адказ на гэтае пытанне мясцовыя аматары хакея атрымаюць праз не такі ўжо вялікі час.
Прапануем вашай увазе каляндар турніра:
11 жніўня
15:00 “Славуціч”– “Магілёў”
17:30 Адкрыццё спаборніцтва
18:30 “Віцебск” – “Хімік-СКА”
12 жніўня
15:00 “Хімік-СКА” – “Магілёў”
18:30 “Віцебск”– “Славуціч”
13 жніўня
14:00 “Славуціч”– “Хімік-СКА”
17:30 “Віцебск”– “Магілёў”
14 жніўня
12:00 Гульня за 3-е месца
15:30 Фінал
17:30 Закрыццё турніра
Чытайце яшчэ
9 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
17/Ліпень/2011 у 22:56
Любительский хоккей города Витебска: http://vkontakte.ru/board27560227#/club27560227
18/Ліпень/2011 у 9:45 1
- Опять! - горестно воскликнул Филипп Филиппович, - ну, теперь стало
быть, пошло.
М. Булгаков "Собачье сердце"
18/Ліпень/2011 у 17:29 2
Iгарок!!! Навошта старшыню аблвыканкама абазвау губернатарам???
18/Ліпень/2011 у 21:14 3
Нешта губэрнатар адбірае хакейную тэму ў прэзыдэнта...
18/Ліпень/2011 у 22:12 4
@ Гара Джанін:
У якога прэзыдэнта???
19/Ліпень/2011 у 9:58 5
goga пісаў:
Не тупі. Ручнік справа.
19/Ліпень/2011 у 17:01 6
@ Гара Джанін:
Ну объясни ,пожалуйста. А то я ничего не пойму . Какой губернатор у какого президента ...??? Мы хлопцы неграмошные,энциклопиев не читали...
19/Ліпень/2011 у 20:52 7
goga пісаў:
Э-э... "шевелі мозговой ізвіліной"
19/Ліпень/2011 у 21:02 8
@ Гара Джанін:
Значит так ты мне и не ответишь??? "Жаль,что нам так и не удалось послушать начальника транспортного цеха....."