Самая вялікая плошча Беларусі стала рэжымным аб’ектам

13 ліпеня плошча Перамогі ў Віцебску, якая з’яўляецца самай вялікай у Беларусі, на некалькі гадзін стала рэжымным аб’ектам.
Самая вялікая плошча Беларусі стала рэжымным аб’ектам. Фота Сержука Серабро

Прыкладна з 18:00 на пляц ужо нельга было прайсці — ён быў абнесены турнікетамі, побач з якімі дзяжурылі міліцыянты і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў. Жадаючым трапіць на плошчу Перамогі ў гэтым адмаўлялі, паведамляючы, што гэта — рэжымны аб’ект.

Самая вялікая плошча Беларусі стала рэжымным аб’ектам. Фота Сержука Серабро

Побач з плошчай — каля пошты — дзяжурылі два “аўтазакі” і аўтобус. Між тым запланаваны ў межах “Славянскага базар ў Віцебску” канцэрт мусіў пачацца толькіў 22:00, то бок праз чатыры гадзіны пасля ачаплення плошчы.

Самая вялікая плошча Беларусі стала рэжымным аб’ектам. Фота Сержука Серабро

Самая вялікая плошча Беларусі стала рэжымным аб’ектам. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ