У Віцебску пагулялі, але не станцавалі

29 чэрвеня ў 19:00 жыхары Віцебска накіраваліся на традыцыйныя ўжо серадовыя гулянні на плошчу Перамогі і трапілі ў залеву.
Жыхары Віцебска зноў гулялі на плошчы Перамогі. Фота Сержука Серабро

Традыцыя гуляць на цэнтральнай плошчы кожную сераду з’явілася ў сацыяльных сетках і за кароткі час набыла досыць вялікую папулярнасць. А сёння, пасля гулянняў, павінна была яшчэ адбыцца і дыскатэка, якую ладзіў БРСМ.

Жыхары Віцебска зноў гулялі на плошчы Перамогі. Фота Сержука Серабро

У 19:00 на плошчы Перамогі сабраліся віцябляне, якія збіраліся гуляць. Аднак тут іх заспеў дождж, і яны былі вымушаныя хавацца — хто ў падземным пераходзе, хто пад навесам каля крамы “Белвест”.

Жыхары Віцебска зноў гулялі на плошчы Перамогі. Фота Сержука Серабро

Разам з аматарамі серадовых пагулянак ад дажджу хаваліся і удзельнікі рэпетыцыі нейкага мерапрыемства. Іх можна было адрозніць па драўляных аўтаматах, ці боханах хлеба з пап’е-машэ. Па падліках праваахоўных органаў у гэты час на цэнтральнай плошчы Віцебска знаходзілася больш за 350 чалавек.

Жыхары Віцебска зноў гулялі на плошчы Перамогі. Фота Сержука Серабро

Пасля 19:30 большасць віцяблян, нагуляўшыся пад буйным дажджом, пачалі разыходзіцца па хатах. Дыскатэку засталіся чакаць каля трох дзесяткаў удзельнікаў рэпетыцыі.

Жыхары Віцебска зноў гулялі на плошчы Перамогі. Фота Сержука Серабро

Аднак бяз чвэрці восем на плошчу Перамогі пачалі падцягвацца ўдзельнікі дыскатэкі. Збольшага гэта былы маладыя людзі ў суправаджэнні адрослых. Хутка іх сабралася разы ў тры болей, чым аматараў пагулянак. Моладзь запоўніла ўсю прастору пад навесамі крам і спазніўшымся прыйшлося мокнуць пад дажджом.

Жыхары Віцебска зноў гулялі на плошчы Перамогі. Фота Сержука Серабро

Дзесці ў 20:10 арганізатары, нарэшце, зразумелі, што залева не дазволіць правесці дыскатэку. З’ехала машына з гукаўзмацняльнай апаратурай, следам сталі распускаць і моладзь. Народ зноў быў вымушаны пад дажджом выбірацца дахаты.

Жыхары Віцебска зноў гулялі на плошчы Перамогі. Фота Сержука Серабро

Некалькі настаўніц, суправаджаўшых удзельнікаў дыскатэкі выказалі абурэнне нягегласцю арганізатараў: “Ну хіба нельга было паглядзець прагноз надвор’я? Цэлы ж дзень абяцалі моцны дождж. Вымаклі самі і дзяцей намачылі!”

Жыхары Віцебска зноў гулялі на плошчы Перамогі. Фота Сержука Серабро

Пазней з’явілася інфармацыя, што на падыходзе да плошчы Перамогі быў затрыманы былы прэтэнтэнт у кандыдаты на пасаду Прэзідэнта віцебскі прадпрымальнік Уладзімір Правальскі. Па словах яго сына, прадпрымальніка затрымалі блізу 19:20 ў раёне плошчы людзі ў форме міліцыі.

Жыхары Віцебска зноў гулялі на плошчы Перамогі. Фота Сержука Серабро

Жыхары Віцебска зноў гулялі на плошчы Перамогі. Фота Сержука Серабро

Жыхары Віцебска зноў гулялі на плошчы Перамогі. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ