Сёння на плошчы Перамогі дыскатэка

29 чэрвеня на плошчы Перамогі ў Віцебску пройдзе моладзевая дыскатэка ў рамках акцыі “Беларусь маладая”, прысвечаная заканчэння навучальнага года. Пачатак мерапрыемства ў 20:00.
Жыхары Віцебска выйшлі на гулянні на плошчу Перамогі. Фота Сержука Серабро

Пра мерапрыества ўчора паведаміў сайт гарвыканкама. Цалкам верагодна, што плошчу ачэпяць турнікетамі і ўсталюць металашукальныя рамкі яшчэ да 19:00.

Нагадаем, што ў мінулую сераду на плошчы Перамогі праводзілася рэпетыцыя Дня горада. У 18:00 гэтая плошча была ачэпленая міліцыяй і на ёй з’явілася група моладзі на роліках са сцягамі ўсіх колераў вясёлкі. Яны хаатычна качаліся па пляцу, час ад часу ганяючыся адзін за адным.

Сталая завядзёнка збірацца на цэнтральнай плошчы горада па сярэдах з’явілася некалькі тыдняў таму ў сацыяльнай сетцы Вконтакте. З таго часу супольныя прагулкі набіраюць усё большую папулярнасць сярод жыхароў беларускіх гарадоў. Падобна што і дзяржаўным структурам серада ўсё больш падабаецца, як дзень для мерапрыемстваў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ