Міліцэйская рацыя: “Серебро упакован!”

15 чэрвеня ў Віцебску затрымалі каля двух дзесяткаў грамадзянаў, якія знаходзіліся на плошчы Перамогі. Усе яны, быццам бы, былі падобныя на нейкіх злачынцаў.Міліцэйская рацыя: “Серебро упакован!”. Фота  Сержука Серабро

Мяне затрымалі трохі раней за 19:00. Я ішоў побач з плошчай і заўважыў “хвост”з мальцаў з кароткай стрыжкай і накачанымі вушамі. Спыніўся каля шапіка побач з галоўпаштамтам і, раптам, побач — пяцёра мальцаў з выразам на твары “Я із органаў”:

— Сергей Васильевич, пройдемте во двор для разговора.
— Навошта «во двор»?
— Вы похожи на преступника — в жилетке с фотоаппаратом! Паспорт есть?
— Вось пашпарт, вось журналісцкае пасведчанне.

Маладыя людзі распіваюць піва побач з Кастрычніцім РАУС. Фота  Сержука Серабро

Аднак гэтых двух дакументаў акзалася замала, і мяне затрымалі для высвятлення асобы. Калі грузілі ў мікраўтобус, то па рацыі прагучала “Серебро упакован! И еще какой-то фотограф». Сапраўды, за мной у старэнькі УАЗ увапхнулі маладога хлопца з фотаапаратам.

Па дарозе да пастарунка прапаршчык палка міліцыі спецыяльнага прызначэння спрабаваў дабіцца ад нас праўды — хто ж такі гэты “флэш-моб”? У Кастрычніцкім РАУС у “дзяжурку” следам прывезлі яшчэ шэсць чалавек — такім чынам нас ужо было восем

Як не дзіўна, але ў першую чаргу падазрэннні ў міліцыі выклікалі людзі з люстэркавымі фотаапаратамі. Чымсці яны былі падобныя на злачынцаў. З васьмі такіх было трое.

Міліцыянты да “падобных на здзейсніўшых злачынства”ставіліся вельмі карэктна. Нават дазволілі хадзіць паліць у прыбіральню, паліць і вялі мілыя размовы пра аб’ектывы Minolta.

Затрыманых трымалі ў дзяжурцы амаль паўтары гадзіны, пасля чаго сталі выводзіць у “Актовый зал” дзе бралі “Объяснительые” наконт таго, дзе яны знаходзіліся 14 чэрвеня ад 0:00 да 04:00.

Пасля гэтага ўсе адпускаліся без ніякіх наступстваў. Усяго, па дадзеных “ННВ”, было затрымана больш за дваццаць чалавек. Аднаго хлопца, па яго словах, схапілі супрацоўнікі КДБ, перад гэтым спыніўшы тралейбус, на якім ён ехаў, пры дапамозе машыны ДАІ.

Ужо вяртаючыся да дому заўважыў, што непасрэдна побач з пастарункам моладзь “распивает” піва, седзячы на скамейцы. Доблесным байцам міліцыі, падобна, да гэтага не было ніякай справы.

Нагадаем, што ў Беларусі з’явіўся новы модны трэнд — па сярэдах у 19:00 людзі выходзяць гуляць на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў. Па звестках радыё “Свабода” ўчора ў Віцебску на плошчы Перамогі сабралася каля 200 чалавек.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ