Адкіды малаказавода Глыбоцкай птушкафабрыкі атруцілі рыбу

У пачатку чэрвеня Глыбоцкай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету паведамілі пра масавую гібель рыбы ў рэчцы Дабрылоўка Глыбоцкага раёна.

На месца здарэння выязджалі прадстаўнікі Глыбоцкай міжрайінспекцыі, Глыбоцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Глыбоцкага райвыканкама, Глыбоцкай міжраённай лабараторыі аналітычнага кантролю і ААТ «Глыбоцкая птушкафабрыка».

Як паведамляе прэс-служба дзяржаўнай інспецыі аховы жывёльнага і расліннага свету , пад час абследавання месца гібелі рыбы ў рэчцы Дабрылаўкабыло высветлена, што меркаванай прычынай гібелі рыбы з’явіўся скідванне неачышчаных водаў і адкідаў вытворчасці сыру праз 4-ты каналізацыйны калодзеж ачышчальных збудаванняў цэха па перапрацоўцы малака ў вёсцы Запруддзе Глыбоцкага раёна. Гэты цэх належыць ААТ «Глыбоцкая птушкафабрыка».

Глыбоцкай міжраённай лабараторыі аналітычнага кантролю выраблены адбор проб. На ўчастку ракі працягласцю 5 км выяўлена 674 загінулыя асобіны розных відаў рыб. Вядзецца разбіральніцтва.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ