Біскуп Уладзіслаў Блін наведаў Бягомль

29 мая ў Бягомлі прайшла біскупская візітацыя. Парафію наведаў пастыр дыяцэзіі біскуп Уладзіслаў Блін. Гэтае кананічнае мерапрыемства супала з маёўкай каталіцкай моладзі з Барысава. Напярэдадні візіту біскупа яны сабраліся ў бягомльсккай парафіі, каб з малітвай, спевамі і танцамі супольна правесці адпачынак. Арганізаваў выезд моладзі а. Вячаслаў Пялінак МІС.
29 мая ў Бягомлі  прайшла біскупская візітацыя. Фота Алега Казлоўскага і Ірын Грэйць

Нядзельным ранкам парафіяне з Бягомля віталі свайго біскупа. Пастыр дыяцэзіі размаўляў з вернікамі, цікавіўся жыццём парафіі, яе клопатамі і дасягненнямі. Бягомльскія католікі супольнымі намаганнямі падрыхтавалі акцыю міласэрнасці для дзетак-сіротаў з мясцовага інтэрната. З гэтай нагоды біскуп Уладзіслаў наведаў інтэрнат, а таксама стаў ганаровым госцем на святочным канцэрце ў бягомльскім Доме Культуры.

29 мая ў Бягомлі  прайшла біскупская візітацыя. Фота Алега Казлоўскага і Ірын Грэйць

Тэатральныя выступленні для дзяцей падрыхтавалі хлопцы і дзяўчаты з Барысава. Выступілі таксама і самі выхаванцы інтэрната. Пасля спеваў і танцаў усе прысутныя дзеці атрымалі падарункі з нагоды заканчэння навучальнага года. Біскуп Уладзіслаў благаславіў дзетак і заахвоціў іх любіць адзін аднаго, беручы прыклад з Езуса Хрыста.

29 мая ў Бягомлі  прайшла біскупская візітацыя. Фота Алега Казлоўскага і Ірын Грэйць

Працяг візітацыі адбыўся ў парафіяльным цэнтры. Побач з капліцай вернікі сабраліся на св. Імшу. Яны прывіталі пастыра дыяцэзіі і ўручылі яму ключ ад дзвярэй храма, запрашаючы быць частым госцем у Бягомлі. Св. Імшу разам з біскупам Уладзіславам канцэлебравалі пробашч парафіі кс. Віктар Місевіч і кс. Кармэла Джаратана. Айцец Марэк Пасют з Докшыц служыў вернікам у канфесіянале. Варта дадаць, што візітацыя ў Бягомлі стала сапраўдным міжнародным мерапрыемствам, таму што ў ёй прынялі ўдзел госці зІталіі, Швейцарыі і Польшчы.

29 мая ў Бягомлі  прайшла біскупская візітацыя. Фота Алега Казлоўскага і Ірын Грэйць

У гаміліі біскуп Уладзіслаў падкрэсліў еднасць усяго Каталіцкага Касцёла і заахвоціў прысутных ісці следам за Хрыстом. Напрыканцы набажэнства адбылося асвячэнне крыжа ля капліцы. Пасля благаслаўлення барысаўская моладзь выступіла перад вернікамі з канцэртам. Завяршылася ўрачыстасць святочным абедам для ўсіх прысутных, які падрыхтавалі гасцінныя бягомльскія парафіяне.

29 мая ў Бягомлі  прайшла біскупская візітацыя. Фота Алега Казлоўскага і Ірын Грэйць

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ