У Нью-Ёрку з аўкцыёна прададуць рэдкі альбом эскізаў Марка Шагала

Альбом эскізаў Марка Шагала, выкананых алоўкам і акварэллю, якія ніколі раней не былі апублікаваныя, прададуць 17 чэрвеня з аўкцыёна “Sotheby's” у Нью-Ёрку.
У Нью-Ёрку з аўкцыёна прададуць рэдкі альбом эскізаў Марка Шагала. Фота sothebys.com

У каштоўным альбоме 85 старонак, многія з якіх прысвечаныя каханай жонцы Шагала, Бэле, і зробленыя пасля яе смерці ў 1944 годзе.

Паводле ацэнак “Sotheby's” лот можа быць прададзены за суму ад 600 000 да 900 000 долараў. Зараз ён знаходзіцца ў прыватнай еўрапейскай калекцыі. Упершыню альбом можна будзе ўбачыць 16-17 траўня ў Парыжы.

Згодна паведамленняў аўкцыёншчыкаў, яшчэ ніколі на гандль не выстаўлся альбом з такой колькасцю малюнкаў знакамітага віцебскага мастака. Па-сутнасці гэта своеасаблівая энцыклапедыя развіцця іканаграфіі Марка Шагала за 20-ць гадоў.

Першапачаткова сшытак належаў Бэле Шагал, якая запоўніла першыя 8 старонак перакладамі францускай паэзіі на ідыш. Пасля яе смерці Шагал выкарыстаў яго для эскізаў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ