Чэмпіянат па баскетболе завяршыўся

“Лакаматыў-КІС” быў блізкі да прызёрскай узнагароды, але свята з гэтай нагоды ў іншым горадзе.

Учора віцябляне правялі ў Асіповічах рашаючую сустрэчу за бронзавыя медалі з мясцовым баскетбольным клубам. Шкада, але нашы хлопцы не змаглі ўзяць верх над гаспадарамі пляцоўкі. Паядынак завяршыўся з лікам 86:83.

Тым не менш – дзякуй падапечным Руслана Байдакова за мноства прыемных і хвалюючых момантаў падчас першынства, якія інтрыгавалі і прымушалі верыць у каманду.

Ну а чэмпіёнскі тытул 19-га рэспубліканскага спаборніцтва па баскетболе дастаўся сталічнаму клубу “Мінск-2006”, які ў фінальнай серыі тройчы запар абыграў “Гродна-93”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ