На “Славянскім базары” пройдзе І Фестываль мастацтваў беларусаў свету
Юбілейны XX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" абяцае запомніцца новым цікавым праектам – падчас фэсту павінен упершыню адбыцца фестываль мастацтваў беларусаў свету. Міністэрства культуры Беларусі плануе правесці гэта свята ў першыя фестывальныя дні – 8-9 ліпеня.
Аб падрыхтоўцы да гэтай творчай акцыі кіраўнікам грамадскіх арганізацый беларусаў Грузіі, Польшчы, Літвы, Украіны і Эстоніі, а таксама прадстаўнікам беларускамоўных СМІ дыяспары паведаміў міністр культуры Беларусі Павел Латушка.
Гала-канцэрт I Фестывалю мастацтваў беларусаў свету запланаваны на 9 ліпеня. Фестывальныя імпрэзы пройдуць не толькі ў Віцебску, але і ў беларускай сталіцы – у Мінску адбудуцца выставы мастакоў і фатографаў, сустрэчы з літаратарамі беларускай дыяспары.
Падчас фестывалю таксама пройдзе другое пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры, на якім будуць абмеркаваны пытанні аб пашырэнні ўдзелу прадстаўнікоў дыяспары ў культурным жыцці Беларусі, паведамляе БелаПАН.
Чытайце яшчэ
1 каментар
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
7/май/2011 у 11:16
Что государство ни берётся поддерживать - всё чахнет, сходит на нет.
Следующим этапом будет фестываль мастацтваў уроженцев Витебщины.
В конце концов Славянский базар выродится в местечковые Дожинки, а из "международного" останется профессиональный танец живота.