У ратушы прэзентавалі замкі Віцебска

У Віцебскай ратушы 21 красавіка адбылася прэзентацыя мультымедыйнга зборніка “Замкі Віцебска: старонкі славутай гісторыі”, які быў створаны па выніках аднайменнага моладзевага конкурсу.
У Віцебскай ратушы 21 красавіка адбылася прэзентацыя мультымедыйнга зборніка “Замкі Віцебска: старонкі славутай гісторыі”

Матэрыялам для зборніка сталі дванаццаць тэкстаў чатырнаццаці маладых віцяблян, якія даслалі свае працы на конкурс. Тэмы даследванняў ахоплівалі палітычнае і ваеннае мінулае краю і яго ўплыў на лёс віцебскіх замкаў; архітэктурны і горадабудаўнічы генезіс замкавых тэрыторый; ролі разнастайных асобаў у гісторыі віцебскіх замкаў; побытавыя і штодзённыя ўмовы жыцця на гэтых тэрыторыях; асноўныя заняткі замкавых жыхароў; хронікі знішчэння ўмацаванняў і інш. Акрамя тэкстаў зборнік утрымлівае шэраг відэарэпартажаў з удзелам гісторыкаў і археолагаў, датычных вывучэння замкавага мінулага нашага гораду.

У Віцебскай ратушы 21 красавіка адбылася прэзентацыя мультымедыйнга зборніка “Замкі Віцебска: старонкі славутай гісторыі”. Фота Сержука Серабро

На прэзентацыю ў зале музейнай педагогікі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея сабралася больш за 50 чалавек. Нажаль, з даследчыкаў віцебскай даўніны, якія былі прадстаўленыя на дыску ў інтэрв’ю, рэпартажах і відэаэкскурсіях, падчас прэзентацыі прысутнічаў толькі Ігар Цішкін.

У Віцебскай ратушы 21 красавіка адбылася прэзентацыя мультымедыйнга зборніка “Замкі Віцебска: старонкі славутай гісторыі”. Фота Сержука Серабро

Акрамя удзельнікаў конкурса ганаровыя асобнікі зборніка атрымалі фатографы, відэааператары, дызайнеры – тыя, хто дапамагаў зрабіць “Замкі Віцебска” не толькі якасным па змесце, але і прывабным па форме.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ

3 каментарыя

  1. Licvin  
    23/красавік/2011 у 5:33

    А чаму б не напісаць аб тым дзе можна набыць гэты зборнік?...

  2. Shanibor  
    23/красавік/2011 у 9:41 1

    на прэзентацыі яго раздавалі. Наўрад ці дзе яго мажліва набыць. Хіба толькі здабыць.

  3. ves  
    23/красавік/2011 у 11:37 2

    Только тексты и видео репортажи? А как же обещанный интересный иллюстративный ряд и 3D модель?
    Наверное, нужно было бы объявить ещё один конкурс, но уже среди художников.

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: