Памёр паэт ураджэнец Аршаншчыны Янка Сіпакоў

10 сакавіка на 75 годзе жыцця не стала беларускага паэта, нашага земляка Янкі Сіпакова.

10 сакавіка на 75 годзе  жыцця не стала беларускага  паэта, нашага земляка Янкі  Сіпакова.Большасці людзей нябожчык быў вядомы як паэт, але ж пакінуў ён пасля сябе яшчэ і апавяданні, і нарысы, і пераклады. Шырокая перакладчыцкая дзейнасць – перакладаў як Пушкіна і Міцкевіча, так і У. Ўітмэна ды Хо Шы Міна – засталася ў цяні яго паэтычнага таленту. Але таленавіты чалавек – таленавіты ўва ўсім.

Свой жыццёвы шлях Янка пачаў у Аршанскім раёне ў вёсцы Зубрэвічы 15 студзеня 1936 года. Бацькі былі расстраляныя за сувязь з партызанамі, і будучаму пісьменніку давялося самому забяспечваць сваё існаванне – яшчэ дзіцём ён пайшоў працаваць паштальёнам. Ужо ў школьныя гады ў раённай аршанскай газеце “Ленінскі прызыў” быў апублікаваны першы верш. Па сканчэнні школы лёс звязаў Сіпакова з літаратурай непасрэдна. У 1954 годзе Сіпакоў працаваў літаратурным работнікам у Шклоўскай раёнцы “Чырвоны барацьбіт”. А па сканчэнні журналісцкага аддзялення БДУ літаратура зацягнула цалкам. Распачалася сур’ёзная праца ў часопісах “Вожык”, “Маладосць” і, канешне, напісанне ўласных твораў. 12 кніг паэзіі і 9 кніг прозы былі створаныя і выдадзеныя аўтарам за час яго жыцця. Але ж і жыццё калі-небудзь сканчаецца.

Вечная памяць паэту-земляку!

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ