Даўгахвостая кугакаўка з’явілася ў Віцебску
У Віцебску з’явілася даўгахвостая кугакаўка (Strix uralensis) — птушка сямейства савіных, занесеная ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы і Украіны.
Упершыню рэдкую птушку заўважыў на вуліцы Калініна карэспандэнт “Народнага слова” Алесь Бынькоў яшчэ 23 лютага. А 2 сакавіка чытач “Народных навінаў Віцебска” White Power паведаміў, што кугакаўка з’явілася ў двары 21-га дома на праспекце Перамогі.
Даўгахвостая кугакаўка, як і ўсе совы, птушка начная, а днём бачыць дрэнна. Скарыстаўшыся гэтым, на лясную госцю напалі агрэсіўныя тубыльцы Віцебска — вароны і галкі. Праўда, самаўпэўненасць дорага каштавала гарадскім птушкам — к моманту прыбыцця на месца карэспандэнта “ННВ” кугакаўка ўжо даядала ўпаляваную галку.
Мясцовыя жыхары паведамілі, што ў іх двары “чырвонакніжніца” знаходзіцца ўжо другі дзень, і яны вельмі непакояцца за лёс прыгожай істоты, бо вароны яе не пакідаюць у спакоі. Настаўніца, якая жыве ў доме №21, нават тэлефанавала ў заапарк, але там параілі злавіць птушку самастойна або выклікаць выратавальнікаў.
На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца ад 1200 да 1800 гняздуючых пар даўгахвостай кугакаўкі. Найбольшая шчыльнасць гнездавання на стыку Верхнядзвінскага і Расонскага раёнаў — 9,5 пар на 100 квадратных кіламетраў. Размах крылаў гэтай досыць вялікай птушкі можа дасягаць 140 см, а вага — 970 грамаў. З леса яе маглі выгнаць моцныя маразы і глыбокі снег, якія ўскладнілі паляванне на дробных грызуноў — асноўнай ежы даўгахвостай кугакаўкі.
Рэдакцыя “Народных навінаў Віцебска” ўдзячная чытачу White Power, які паведаміў пра птушку, а таксама жыхарам дома №21 корпус 1 па праспекце Перамогі (асабліва жыхарцы 95-й кватэры), якія пусцілі нашага фотакарэспандэнта ў свае кватэры, каб ён мог зрабіць здымкі кугакаўкі.
Мы просім нашых чытачоў сачыць за лёсам гэтай прыгожай і рэдкай птушкі і паведамляць пра яе з’яўленне ў каментарах да гэтага артыкула. Таксама нагадваем, што, калі вы хочаце паведаміць рэдакцыі пра нейкую навіну, у правай калонцы сайта з’явілася форма “Экстраная СМС”.
Чытайце яшчэ
14 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
3/сакавік/2011 у 7:18
Акт вандализма!
Потому что 970 граммов вполне могут жить на ЦРТ мониторе)))))))
3/сакавік/2011 у 8:45 1
Алесю Бынькову - як першаму журналісту-"адкрывальніку" гэтай птушкі ў нашым горадзе - маё прывітанне і рэспект! А чытачу White Power - вялікі дзякуй за назіральнасць і неабыякавасць! А птушка і праўда прыгожая!
3/сакавік/2011 у 11:20 2
Лялечка!!! Павiнна у лесе мала ежы для яе зараз.Ужо не першы выпадак.Пара год таму ,таксама зiмой, знаемы злавiу ды адвёз да лесу,бо мясцовае птушынае насельнiцтва было вельмi незадавалёна такой суседкай.Давялося яму ахвяраваць скураной пальчаткі.
3/сакавік/2011 у 11:33 3
goga пісаў:
Ну, скураной пальчаткі не шкада! Што гэта ў параўнанні з выратаваным птушыным жыццём? 🙂
3/сакавік/2011 у 13:07 4
Але ж сапраўды прыгажунька ))) У лесе яе паспрабуй заўваж?
3/сакавік/2011 у 13:33 5
красивая птица.
года три назад у нас пара в универе сорвалась. возле главного корпуса ВГУ на елке сидела похожая птица.
что-то в лесе еды совсем мало стало. интересно чем они питаются. лосей и проч крупных животных лесники вроде неплохо подкармливают.
3/сакавік/2011 у 13:34 6
мышамі яны харчуюцца
3/сакавік/2011 у 20:17 7
Якая казачная прыгажуня! Нялегка ёй жыць сярод варон і галак. Ах, якая прыгажунька! Сяржук, дзякуй за фото.
3/сакавік/2011 у 21:45 8
Дзякуй,Сяржук)
Прыгожая ! *)
3/сакавік/2011 у 21:46 9
Красивая птичка.Whitepowеr респект.
18/сакавік/2011 у 23:38 10
Уцякла з "Чырвонай кніжкі",
Каб папоўніць свае кішкі.
Прыляцела ў наш горад,
Бо ў лесе ўжо голад.
Снегу поўна, ежы мала,
Ледзьве птушка не сканала.
Горад птушку прытуліў,
Палюбіў і накарміў.
19/сакавік/2011 у 1:16 11
Сяржуку Серабро - спасибо за отличную статью, Whitepowеr +100500, отдельная благодарность фотокорреспонденту.
19/сакавік/2011 у 7:41 12
Вильгельм Трифонович пісаў:
Фотокорреспондент - он же Сяржук Серабро. 🙂
19/сакавік/2011 у 11:04 13
Яна Ільіна пісаў:
Ён тут толькі стажор, перш чым напісаць, з камандзірам сваім не параіўся )))