У каардынатара Руху “За Свабоду” па Віцебскай вобласці канфіскавалі кампутары
Пасля допыту ў КДБ віцебскага каардынатара Руху “За Свабоду” Хрыстафора Жаляпава ў памяшканні “Еўрапейскага клубу” быў праведзены ператрус.
Спадара Жаляпава выклікалі позвай у КДБ 16 лютага на 11:00. Пасля допыту “чэкісты” накіравалася ў офіс на 1-й Сенненскай, дом 5, дзе правялі ператрус, у выніку якога канфіскавалі сістэмны блок, ноўтбук, некалькі агітацыйных улётак і старыя дыскі.
На думку Хрыстафора Жаляпава, ціск з боку спецслужбаў можа быць звязаны са спробай арганізацыі мітынга салідарнасці з рэпрэсаванымі. Нагадаем, што на першую заяву была атрыманая адмова, аднак арганізатары адразу ж падалі новую заяву і абскардзілі адмову.
Чытайце яшчэ
2 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:
18/люты/2011 у 0:04
Шкада... сустрэч, пэўна, пакуль не будзе... (((
18/люты/2011 у 14:10 1
"..Пасля допыту “чэкісты” накіравалася ў офіс..." Не накіраваліся, а ворвались..."канфіскавалі сістэмны блок..." Не конфисковали, а ограбили. И не "ціск", а угрозы и шантаж. Иначе чекисты не умеют.