Замкі Віцебска ў мультымедыйным зборніку

Маладых віцяблян, якія цікавяцца гісторыяй роднага горада, запрашаюць прыняць удзел у конкурсе прац для стварэння мультымедыйнага зборніка “Замкі Віцебска: старонкі славутай гісторыі”.

Прыняць удзел у ім могуць маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў. Конкурсная тэматыка – самая разнастайная: архітэктурная эвалюцыя замкаў, іх ваенная гісторыя, прыродна-ландшафтны кантэкст, асобныяэлементы забудовы, роля знакамітых постацяў у іх развіцці і г.д. Падрабязны спіс тэмаў можна знайсці на інтэрнэт-старонцы конкурса, якая месціцца па адрасе: http://zamki.vitebsk4.me.

Аўтарам патрэбна абраць адну тэму і напісаць невялікі артыкул (эсэ, рэфэрат) на 6-10 старонак з абавязковым прыкладаннем бібліяграфіі артыкула. Выдатна, калі будуць далучаныя і візуальныя матэрыялы (ілюстрацыі, схемы, планы) з абавязковым пазначэннем крыніцаў іх паходжання. Пажадана, каб візуальны матэрыял быў у лічбавым, сфатаграфаваным альбо адсканаваным выглядзе.

Конкурсныя працы неабходна адправіць да 28 лютага 2011 года на электронную пошту: [email protected]. Аднак перад тым, як пачаць працу, лепей абвесціць абраную тэму па гэтай жа электроннай пошце альбо па тэлефоне: +375 29 716-28-80 (Раман).

Тэксты стануць базай мультымедыйнага зборніка. Акрамя таго, арганізатары праекта “Замкі Віцебска: старонкі славутай гісторыі” абяцаюць змясціць у ім цікавы ілюстратыўны шэраг, відэаэкскурсіі па сучаснай тэрыторыі замкаў і 3D-мадэль аднаго з іх у пэўны момант развіцця. Усе ўдзельнікі конкурса атрымаюць асобнікі мультымедыйнага зборніка і прызы.

Конкурс праводзіцца пры падрымцы супрацоўнікаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, выкладчыкаў кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.Машэрава.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ