Віцебскім апазіцыянерам адмовілі ў акцыі салідарнасці з-за лыжні

Аміністрацыя Чыгуначнага раёна Віцебска забараніла правядзенне мітынга ў знак салідарнасці з арыштаванымі за ўдзел у мірнай акцыі 19 сьнежня 2010 на плошчы Незалежнасці ў Мінску, які віцебскія актывісты планавалі правесці 13 лютага ў парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў.
Адмова адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска

У адмове паведамляецца, што згодна з рашэннем кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна ад 21 студзеня ў парку будуць праводзіцца раённыя мерапрыемсты “Беларускай лыжні-2011”. Таксама арганізатарам акцыі закідаецца тое, што яны не аплацілі расходы па ахове мерапремства, медыцынскаму абслугоўванню і ўборцы тэрыторыі адпаведным установам.

Хрыстафор Жэляпаў, які падаваў заяву, паведаміў “Народным навінам Віцебска”, што, сапраўды, заява была пададзеная толькі 27 студзеня, аднак пра тое, што ўпарку будзе праходзіць “Беларуская лыжня” шырока не паведамлялася. У той жа час ён заўважыў, што арганізатары не маглі аплаціць патрабуемых паслуг, адказныя за іх выкананне ўстановы не заключаюць дамоў без дазвола на масавае мерапрыемства.

Спадар Жэляпаў заявіў, што яны пададуць заяву на новы мітынг, а таксама абскардзяць рашэнне Чыгуначнай адміністрацыі, бо, на яго думку, рашэнне Віцебскага гарвыканкама “Аб массавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску”, якім кіраваліся чыноўнікі, не адпавядае беларускаму заканадаўству.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ