Ушацкая міліцыя палюе на цыганоў

Старэйшы оперупаўнаважаны Ушацкага РАУС Д. Жаўранак са старонак раённай газеты “Патрыёт” заклікае жыхароў Ушаччыны быць пільнымі і паведамляць пра “выпадкі з’яўлення на тэрыторыі раёна асоб цыганскай нацыянальнасці”.
Цыганы. Фота Jialiang Gao/Wikipedia

Тлумачыцца такая цікаўнасць за перамяшчэннем па тэрыторыі Ушацкага раёна цыганоў тым, што “2010 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці зачасціліся выпадкі здзяйснення злачынстваў асобамі цыганскай нацыянальнасці”.

Скрыншот сайта газеты Патрыёт

Спадар Жаўранак паведамляе, што цыганы абыходзяць дамы і кватэры з мэтай высвятлення матэрыяльнага становішча “пад выглядам рэалізацыі тавараў народнага спажывання, праверкі газавага абсталявання і іншых спосабаў”, а таму “неабходна быць вельмі ўважлівымі, прымаць меры асабістай бяспекі”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ