Міласэрны Новы Год

1 студзеня бягомльская парафія Хрыста Валадара Сусвету арганізавала ў мясцовым інтэрнаце акцыю міласэрнасці. Для 125-ці дзяцей былі падрыхтаваныя падарункі. Кожнае дзіця атрымала мыла і шмат цукерак.
Парафія Хрыста Валадара Сусвету арганізавала ў мясцовым інтэрнаце акцыю міласэрнасці. Фота Ірына Грэйць

Вельмі дапамагла ў правядзенні акцыі моладзь з Дзеркаўшчыны (Глыбоцкі дэканат). Яны разам з кс. Віталем Гальцам і настаўніцай Наталляй Васільеўнай Барыла падрыхтавалі для дзетак цікавую святочную праграму. Дзеці з захапленнем глядзелі спектакль Батлейку і ўдзельнічалі ў конкурсах.

Парафія Хрыста Валадара Сусвету арганізавала ў мясцовым інтэрнаце акцыю міласэрнасці. Фота Ірына Грэйць

Паводле каталіцкай традыцыі ўдзельнікі мерапрыемства падзяліліся аплаткай, жадаючы адно аднаму шчасця, радасці і здароўя. Апрача пакункаў з цукеркамі дзеці атрымалі 10 кг мёду. Гэты дар ахвяраваў спецыяльна для дома-інтэрната ў Бягомлі спадар Міцкевіч з Браслава. Хочацца адзначыць таксама ахвярнасць браслаўскіх дзетак. Яны падчас парафіяльных рэкалекцый збіралі цукеркі і печыва для сваіх аднагодкаў з Бягомля.

Парафія Хрыста Валадара Сусвету арганізавала ў мясцовым інтэрнаце акцыю міласэрнасці. Фота Ірына Грэйць

Акцыя міласэрнасці ў бягомльскім доме-інтэрнаце стала магчымай таксама дзякуючы гарачым сэрцам каталіцкіх юнакоў і дзяўчат з Барысава. Яны адмыслова перад Святам Божага Нараджэння збіралі ахвяры, прадаючы парафіянам сена на калядны стол. Усе гэтыя сродкі былі перададзеныя ў бягомльскую парафію на дабрачынныя мэты.

Парафія Хрыста Валадара Сусвету арганізавала ў мясцовым інтэрнаце акцыю міласэрнасці. Фота Ірына Грэйць

У свеце, як заўжды, стае гора і бяды ў людзей. Найбольш прыкра, калі церпяць ні ў чым не павінныя дзеці. Аднак дабром можна перамагчы зло. Міласэрнасцю можна даць рады нядолі. Дзеля гэтага патрэбна нашая салідарнасць. Няхай жа там, дзе церпіць адзін чалавек, гуртуецца дзесяць неабыякавых. Там, дзе трагедыя прыгнятае сотні – яднаюцца тысячы. Тады бяда не будзе знакам пракляцця, а спрыяцьме асвячэнню ў дарозе да збаўлення.

Парафія Хрыста Валадара Сусвету арганізавала ў мясцовым інтэрнаце акцыю міласэрнасці. Фота Ірына Грэйць

Парафія Хрыста Валадара Сусвету арганізавала ў мясцовым інтэрнаце акцыю міласэрнасці. Фота Ірына Грэйць

Парафія Хрыста Валадара Сусвету арганізавала ў мясцовым інтэрнаце акцыю міласэрнасці. Фота Ірына Грэйць

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ