Дзяды Марозы пры парадзе

Парад Дзядоў Марозаў і Снягурак, якія напярэдадні каталіцкага Раства запальваюць галоўную навагоднюю ёлку горада, стаў ужо ў Віцебску традыцыяй. Сёлета шэсце казачных сівабародых старцаў з унучкамі ў суправаджэнні духавога аркестра пачнецца ў пятніцу, 24 снежня, а 17-й ад плошчы Свабоды.

Калона, у якой будзе каля 650 Дзядоў Марозаў і Снягурак, казачных, міфалагічных і анімацыйных персанажаў, пройдзе па вуліцы Леніна да плошчы Перамогі, дзе ўжо другі год знаходзіцца галоўная гарадская ёлка. Пасля акцыі “Запалім ёлку разам” віцяблянам прапануюць традацыйную ў такіх выпадках забаўляльную праграму: канцэрт, дыскатэка, катанне на конях і поні, шашлыкі ды салодкая вата... А пасля будзе святочны феерверк. Арганізатары абяцаюць, што салют будзе такім жа грандыёзным, як на "Славянскім базары".

Цікава, што да “прафесійных” Дзядуль Марозаў сёлета могуць далучыцца ўсе жадаючыя. Аднак і тут не абыйшлося без бюракратычных закаручак – для ўдзелу ў шэсці трэба мець не толькі адпаведны ўбор, але і… дазвол ад раённай адміністрацыі раёна.

ДАІ звяртае ўвагу жыхароў горада на тое, што з 16.45 і на ўвесь час правядзення шэсця будзе абмежаваны рух асабістага і грамадскага транспарту па маршруце следавання святочнага парада. Не будуць працаваць прыпынкі трамваяў на плошчы Перамогі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ