“Лакаматыў-КІС” стаў сярэбраным прызёрам Кубка Беларусі

Учора нашы зямлякі правялі ў сталіцы фінальную сустрэчу за Кубак Беларусі па баскетболу, у якой саступілі ”Мінску-2006” з лікам 114:71.

У пятніцу, у паўфінале Кубка, “Лакаматыў-КІС” парадаваў сваіх аматараў, атрымаўшы перамогу (69:77) над вопатным клубам, уладальнікам сямі Кубкаў Беларусі – “Гродна-93”. Фінал прайшоў без усялякіх сенсацый – “Мінск-2006” ва ўсіх чатырох чэцверцях ўпэўнена лідыраваў.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ