Прыхільніка гарадскога самакіравання Алеся Міхалевіча прагналі з віцебскай ратушы
Віцебск 17 снежня наведаў кандыдат у прэзідэнты, лідар аб’яднання “За мадэрнізацыю” Алесь Міхалевіч. Аднак горад над Дзвіной не раскрыў яму гасцінныя абдымкі – з будынка абласнога краязнаўчага музея, дзе госць захацеў правесці невялікую сустрэчу з мясцовымі актывістамі, яго культурна “папрасілі”.
Міхалевіч патлумачыў журналістам, што не мае намеру праводзіць у Віцебску агітацыйнае мерапрыемства ў зале, разлічаным на вялікую колькасць выбаршчыкаў. На яго думку, «гэта неэфектыўна». Так, па яго словах, напярэдадні ў Полацку на сустрэчу з ім прыйшло ўсяго каля 40 чалавек. Таму прадстаўнікам СМІ і прыкладна 15 актывістам кандыдат у прэзідэнты прапанаваў зайсці ў ратушу, каб пагутарыць у адным з музейных памяшканняў.
Ён набыў у касе музея квіткі, і ўсе прайшлі ў экспазіцыйны зал «Старажытны Віцебск». Палітык коратка прэзентаваў сваю перадвыбарчую праграму і адзначыў, што ўсе тры яе падзелы абапіраюцца на мясцовае самакіраванне: «Эканамічны рост немагчымы без мясцовага самакіравання. Эфектыўная дзяржава – гэта якраз і ёсць мясцовае самакіраванне. Актыўнае грамадства – гэта зноў-такі мясцовае самакіраванне». Міхалевіч адзначыў, што для яго «вельмі важна, што гэтая сустрэча праходзіць у віцебскай ратушы, якая з’яўляецца «сімвалам магдэбургскага права, сімвалам мясцовага самакіравання», і прызнаўся, што ён упершыню наведаў гэты музей. Палітык выказаў упэўненасць у тым, што «самакіраванне ў Беларусь прыйдзе нашмат хутчэй, чым нам з вамі гэта падаецца».
Не прайшло і дзесяці хвілін ад пачатку сустрэчы, як у экспазіцыйны зал зайшоў дырэктар абласнога краязнаўчага музея Глеб Савіцкі і пацікавіўся: «Паважаныя, а што тут адбываецца?» У адказ на тлумачэнне кандыдата ў прэзідэнты, што гэта «экскурсія, на якую ёсць квіткі», прадстаўнік адміністрацыі музея паведаміў, што відэа- і фотаздымкі ў зале забароненыя і папрасіў усіх пакінуць музей, паабяцаўшы: «Я вярну вам вашыя грошы, якія вы заплацілі за квіткі». Тады Міхалевіч прапанаваў сваім слухачам працягнуць сустрэчу каля ганка ратушы. На развітанне адна з прыхільніц кандыдата параіла дырэктару музея: “Ды не будзьце вы лукашыстам”. На што той адказаў: “Я не лукашыст, я нармальны службовец, які служыць сваёй дзяржаве. А падобныя сустрэчы павінны загадзя ўзгадняцца”.
Але і з музейнага ганка кандыдата ў прэзідэнты неўзабаве прагналі – хвілін праз пяць да Міхалевіча падыйшоў начальнік аддзела ідэалагічнай працы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска Іван Мацвееў.
Чыноўнік і палітык паказалі адзін аднаму свае пасведчанні. «Маё мацнейшае за ваша – яно большае», – пажартаваў кандыдат у прэзідэнты, хаваючы ў кішэню сваё пасведчанне. “Тады вы, мусіць, не горш за мяне ведаеце, што праводзіць падобныя сустрэчы трэба толькі ў адведзеных для гэтага месцах”, - не разгубіўся ідэолаг. А затым заявіў: “Калі вы на працягу пяці хвілін не разыйдзецца, я буду вымушаны скласці на вас пратакол”. Міхалевіч, юрыст па адукацыі, паспрабаваў высветліць, “згодна з якім законам супрацоўнік выканкама мае права складаць пратакол”. “Маю права, на жаль, калі вы не ведаеце. Пяць хвілін – і, я прашу, каб усе разышліся”, – настойваў Мацвееў. І адыйшоў убок - назіраць, як будзе выконвацца ягоны загад.
Палітык палічыў за лепшае пакінуць месца інцыдэнту. Затым ён наведаў некалькі выбарчых участкаў, а таксама віцебскія абл- і гарвыканкамы. Па словах даверанай асобы кандыдата Тамары Карызны, у будынак абласной адміністрацыі яму прайсці не ўдалося, а вось у мэрыю Міхалевіч трапіў. Супрацоўнікі гарвыканкама атрымалі ад кандыдата ў прэзідэнты ўлёткі, а некаторыя з іх нават задавалі яму пытанні.
Сёння Міхалевіч быў таксама ў Гарадку. “Гэты раённы цэнтр ставіць рэкорды па галасаванні. Мяне ўразіла тое, як шмат людзей ідзе галасаваць, і вельмі многіх з іх, натуральна, на выбары заганяюць. Віцебшчына наогул лідзіруе па колькасці датэрмінова прагаласаваўшых. Я бачу, што рыхтуюцца фальсіфікацыі. І калі яны будуць, то маёй грамадзянскай пазіцыяй будзе выйсці на плошчу», – заявіў Алесь Міхалевіч.
Чытайце яшчэ
18 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
17/снежань/2010 у 20:41
Вот действительно репортаж - по делу, без аксакалов....
17/снежань/2010 у 21:55 1
Мацвееў жжооооооооооооооооооот! Выканкамаўскі супрацоўнік складае пратакол!!! такога отжыгу я яшчэ не чуў...
Ён слаўны ў Кастрычніцкім раёне з даўніх часоў, яшчэ калі ўзначальваў партарганізацыю аднаго з заводаў і разбурыў яе; а таксама ў нядаўні час быў з трэскам зняты з пасады намесніка старшыні райннай Адміністрацыі за развал работы...
17/снежань/2010 у 22:19 2
Гара Джанін пісаў:
Можа. Па абмежаванай колькасці артыкулаў, але можа. На прыклад за "Нарушение правил погребения". 8)
17/снежань/2010 у 23:30 3
Чаму не дадалі інфо пра Michalewicza прыгоды на выбарчых участках?!
Вельмі прыстойна выглядаў!!!
Майго старшыню камісіі так адчытаў пра парушэньні, што нават Карызну Тамару Нікалаеўну (давераную асобу Міхі затрымалі)! менты.
18/снежань/2010 у 1:16 4
Фальшивее фальшивых!!! Этот из серии "и жук и жаба".
18/снежань/2010 у 3:49 5
Санитарка звать Тамарка пісаў:
Гэта ты, дурак Тамарый, хочаш паказаць, што Мiхалевiч ваш? А так сама даказаць сваё "права" вызначаць правiльнасьць падачы матэр`ялау?
🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂
18/снежань/2010 у 8:45 6
Сяржук Серабро пісаў:
Гэта, калі яго недастаткова глыбока закапалі?
18/снежань/2010 у 11:39 7
@ Алесь Галавань:
Алесь, калі табе няцяжка, вазьмі і напішы пра гэтыя "прыгоды", ты ж там прысутнічаў, бачыў усё на ўласныя вочы. У цябе добра атрымаецца.
18/снежань/2010 у 14:19 8
По моему, этот Михалевич с самого начала должен был знать, что так будет...
Прикольный репортаж, но тяжело по не-русски читать )))
19/снежань/2010 у 13:18 9
@ goga:
Самыя прыгоды у мiхалевiча, тое што ён ад "патыi" КГБ. I хвалiу i агiтавау больш за лукащенку чым за сябе.
19/снежань/2010 у 13:19 10
Ну анка-санiтарка давай страчы.
19/снежань/2010 у 14:51 11
Не боись - останешься жить в назидание потомкам....
19/снежань/2010 у 16:57 12
Санитарка звать Тамарка пісаў:
Каго не баяцца? Цябе, чмо...???
19/снежань/2010 у 17:02 13
@ Санитарка звать Тамарка:
Глядзi каб сам застауся у жывых. Усукенках жаночых уцеч не атрымаецца.
19/снежань/2010 у 17:09 14
Ты и сейчас переобдетых ГБ высматриваешь - трансвестит ты наш. витебский. Ну, ничего, юродивых во все времена народ оберегал, спасем, Сярожку, в случае чего, жить веселее с ним, когда не матерится....
20/снежань/2010 у 9:03 15
Санитарка звать Тамарка пісаў:
Дажа мая жонка сказала што ты нежанчына, калi пачытала, што ты тут пiшаш. I iнспектар, якi ка мне усе гэтыя днi адхадзiу, i некаторыя каменты пiсаць дапамагау, тога ж меркавання на твой конт. Проста вы шызоiды ад баб`iх iмён увесь свой бруд тут вылiваеце, каб гэта абразьлiвей было. А так сама з бабай сварыцца ганьба для мужчыны, бо у ёй мазгi iншыя. Але ж казаць ад жаночага iмя, тое самае што у сукенцы хадзiць -- гэта больш ганебна.
Справа уся у тым што прауды у вас няма, таму хлусiце вы як мага болей, каб запутаць усiх. Але вам тут нiхто ня верыць Проста зьвязвацца ня хочуць, бо вы брудам дужа палiваць мастакi.
Глядзi каб сябе ратаваць не прыйшлося, бо бой працягваецца, а тое што такi вынiк будзе я ведау, хоць надзеi i былi на вялiкi арыйскi народ. Проста перашкаджаеце, вы, здраднiкi, мне нармальна мае палiтакцыi праводзiць. У грантавай падлукашэнкаускай апазiцыi не было нацыянальнай прапаганды, г. зн. ДЛЯ IНТАРЭСАУ СВАЙГО НАРОДА. ТРЭБА НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ IНТАРЭСЫ АДСТОЙВАЦЬ, А БЛА-БЛА ПРА ПСЕУДАДЭМАКРАТЫЮ НI КОМУ НЕ ПАТРЭБНА. ТАМУ I БIЦЦ НIХТО НЕ СТАУ, БО НI БАЧЫЛI ЗА ШТО.У ГЭТЫМ I ЁСЬЦЬ ПАДСТАВА, ВАША РАСПРАЦОУКА, ЯКУЮ СПОУНIЛА ПСЕУДААПАЗЫЦЫЯ ПА ВАШАМУ СЦЭНАРУ. Але тое, як павёу сябе Уладзiмiр Пракопавiч Някляеу -- гэта варта павагi i гонару за усiх Беларусау. А тое што вашы падонкi яго зьбiлi, то вы вельмi маху далi. Гэта я вам кажу, бо я ведаю, што кажу. I вы гэта скора зразумееце. Я яшчэ раз убачыу, што мазгоу у вашай канторы неасоба. Пра банду амона, я дык i наогул не кажу, там проста недачалавекi-зомбi. Там трэба браць дубiну i бiць iх па чэрапу, чым мацней, тым хутчэй зразумеюць, што трэба iм будзе скора зразумець.
СЛАВА ГЕРОЯМ БЕЛАРУСI!!!!!!!
СЛАВА НАЦЫI!!!!!
СЛАВА ВЯЛIКАМУ БЕЛАРУСКАМУ НЕПЕРАМОЖНАМУ НАРОДУ!!!!!
20/снежань/2010 у 9:04 16
Бiцца чалавек будзе за сябе; сваю сям`ю: дзяцей, жонку, бацькоу, братоу сясьцер; за радню; за свой народ (далёкая радня), калi ёсьць нац.прапаганда, то увесь свой народ успрымаецца як блiзкая радня, i тады лёгка адстойваюцца агульныя iнтарэсы. Акупанты заусды разбураюць нацыянальныя пачуццi, каб не было еднасьцi, каб залезьцi i карыстацца усiмi як абарыгенамi. Пры гэтым сьвiсьцяць пра общечеловеческие ценности, коммунiзм, демократию, i усякую iншую балду, якой мауляу не хапае, каб быць паунавартаснымi. I народ пачынае сябе лiчыць абарыгенамi, думаюць, што iх вядуць да цывiлiзацыi. Але народ такi вядзецца толькi к парабашчэнню i знiшчэнню, другагатункасьцi як мiнiмум.
21/снежань/2010 у 13:44 17
Санитарка звать Тамарка пісаў:
Как зеницу ока бережём. Нам бы сто таких Серёжек в Минске возле Дома правительства ох как не хватало. Побросал бы ваш "доблестный" омон-шмон палки со щитами и бежал аж до великой русской реки Волга, покидая за собой следы "медвежьей болезни".