“Лакаматыў КІС” выступіць у “Фінале чатырох”

Сёння ў сталічным Палацы спорту пачнецца заключны этап Кубка Беларусі па баскетболу сярод мужчын “Фінал чатырох”. За запаветны трафей пазмагаюцца “Мінск-2006”, “Гродна-93”, ”Асіповічы” і віцебскі клуб “Лакаматыў-КІС”.

Спаборніцтвы пройдуць 17 і 18 снежня. Сёння “Мінск-2006” згуляе з камандай з Асіповіч, а “Гродна-93” пастараецца перамагчы нашых землякоў. Па выніках першага дня турніру вызначацца фіналісты і каманды, якія будуць аспрэчваць бронзу. Фінал і матч за “бронзу” пройдуць у суботу.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ