Віталь Рымашэўскі будзе агітаваць каля камбіната “Віцьба” і ў дзіцячым Доме творчасці

8 снежня перадвыбарчую агітацыю з віцяблянамі правядзе кандыдат у прэзідэнты, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

Першую сустрэчу Рымашэўскі правядзе сёння каля будынка адміністрацыі камбіната "Віцьба" ў мікрараёне Білева (пачатак а 14-й).

Другая сустрэча з кандыдатам пачнецца ў 18.30 у Дзяржыўным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі (Дом піянераў Першамайскага раёна) па адрасе: вуліца М.Горкага, 59В (прыпынак транспарту "Камбінат шаўковых тканін").

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ