У Віцебску з’явіўся хостэл

Хостэл –нешта сярэдняе паміж інтэрнатам і гатэлем. Пастаяльцу тут прапаноўваюць неабходны мінімум зручнасцей за невялікі, ў параўнанні з гатэлямі, кошт. Першы ў Віцебску, а бадай што і ў Беларусі, хостэл носіць назву Jazz. Пачаў працаваць ён зусім нядаўна.

Ідэя стварэння хостэлу прыйшла ў галаву прадпрымальніку Уладзімеру Рамановічу.
-Мы зрабілі ўсё, каб нашым гасцям было ўтульна, каб яны маглі адпачыць, - распавядае Рамановіч і пералічвае тое, чаго ў пакоях… няма і нельга. Няма тэлевізара, лядоўні, забаронена паліць і ўжываць алкаголь. Затое ёсць зручныя шырокія ложкі, агульныя прыбіральні на кожным паверсе, у холе, дзе знаходзіцца адміністратар, можна пасядзець ў інтэрнэце, паглядзець кіно, папіць гарбаты, тое-сёе прыгатаваць у мікрахвалёўцы. І незвычайны бонус – тэлескоп. Калі ня спіцца ці хочацца рамантыкі, можна паназіраць за зоркамі.

Адначасова ў хостэле могуць спыніцца чалавек 30. Амаль увесь абслугоўваючы персанал – студэнткі-валантэркі.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: ,

Чытайце яшчэ

6 каментарыяў

  1. Лана  
    19/Лістапад/2010 у 10:53

    А за границей в хостелях постоянно живут пожилые люди - вот бы и у нас так сделать. За небольшую плату.

  2. Марина Павлова  
    19/Лістапад/2010 у 12:38 1

    Сайт есть, но это не рекламный материал, а просто информационная заметка, поэтому контакты не публикуем. задайте поиском и обрящете)

  3. ггг  
    19/Лістапад/2010 у 16:12 2

    Проживание 10 евро? Это пипец, простите.

  4. Гара Джанін  
    19/Лістапад/2010 у 17:16 3

    Цікава, што персанал - валанцёрскі. Гэта значыць, лохі працуюць бясплатна? 😉

  5. azzy  
    20/Лістапад/2010 у 9:52 4

    А телескоп, видать, тот который со славянского базара остался? Наверно дома места много занимал. Кстати владельцу наверняка пригодятся необычные вещи, которые пылятся без дела у жителей нашего города. У меня например древняя прялка стоит, не знаю куда деть. Если не спится - можно пряжу посучить.

  6. Ваенны гiсторык  
    21/Лістапад/2010 у 0:58 5

    Якiя кантакты трэба?!Напiсана:"..У.Рамановiч..".
    Яму i тэлефануйце.Тайну Марына робiць 😉

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: