У Глыбокім руйнуюць будынак школы, дзе выкладаў Язэп Драздовіч

У Глыбокім разбураюць будынак так званай “чырвонай школы”, паведамляе інтэрнэт-выданне Westki.info.

Са спасылкай на мясцовага краязнаўцу Уладзімера Скрабатуна выданне адзначае, што гэты будынак адносіцца да сярэдзіны XIX стагоддзя. Спачатку тут месцілася стайня, якая была перабудаваная ў школу. Нейкі час у “чырвонай школе” выкладаў маляванне Язэп Драздовіч, адсюль пачынаўся жыццёвы шлях многіх выбітных дзеячоў навукі.

Дарэчы, ў 2012 годзе Глыбокае стане сталіцай Дня беларускага пісьменства.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ