Да 80-годдзя з дня нараджэння У.Караткевіча коласаўцы аднавілі спектакль “Ладдзя роспачы”
Пасля трохгадовага перапынку Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа аднавіў спектакль “Ладдзя роспачы” па аднайменным творы Уладзіміра Караткевіча ў пастаноўцы Міхася Краснабаева. Спектакль зноў увайшоў у рэпертуар коласаўцаў у сувязі з 80-мі ўгодкамі з дня нараджэння пісьменніка, якія будуць адзначацца 26 лістапада. Аднак прэм’еру адноўленага спектакля віцебскія гледачы змаглі ўбачыць ужо 5 лістапада – пастаноўка стала падарункам рэжысёру М.Краснабаеву, які ў гэты дзень адзначыў сваё 50-годдзе.
У дзень юбілею, 26 лістапада, артысты тэатра імя Я.Коласа прадставяць “Ладдзю роспачы” на радзіме Караткевіча – у Оршы, а 27-га яе зноў пакажуць на роднай сцэне.
“Ладдзя роспачы” выпала з рэпертура коласаўцаў з-за адсутнасці прыдатнага выканаўцы на галоўную ролю Гервасія Вылівахі. Раней яе вельмі таленавіта выконваў артыст Арцём Бародзіч, які пасля перайшоў працаваць у сталічны тэатр імя Я.Купалы. Цяпер ролю даверылі акцёру Аляксандру Базуку. (Па выніках 84-га тэатральнага сезона за ролю Гарадуліна ў спектаклі “Мудрацы” па Астроўскім А.Базук узнагароджаны прэміяй за лепшую ролю другога плана).
Усяго ў адноўленым спектаклі занятыя больш за 20 акцёраў. Ролю Бярозкі выконваюць Юлія Крашэўская і Ірына Цішкевіч, Смерці – Алена Шарэбчанка і заслужаная артыстка Беларусі Таццяна Ліхачова.
У 2011 годзе коласаўцы плануюць паставіць на сваёй сцэне яшчэ адзін спектакль па Караткевічу – “Леанiды не вернуцца на Зямлю” па рамане “Нельга забыць”.
Чытайце яшчэ
6 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
7/Лістапад/2010 у 14:58
Обожаю творчество Владимира Короткевича, а самое-самое мое любимое произведение - "Дикая охота короля Стаха". За окном - дождь, ветер, фонарь качается на ветру, а в доме - тепло и уютно, мягкая лампа и захватывающая книга.
7/Лістапад/2010 у 19:52 1
@ Литвинка:
а пра 150 забыли? ай яй яй....
7/Лістапад/2010 у 20:05 2
Можно, можно выпить 150 граммов холодненькой водочки, правда, мне и поменьше хватит, да с грибочками, горяченькой картошечкой, яишенькой с сальцем. Почему нет?! Иногда НУЖНО!!!
8/Лістапад/2010 у 6:23 3
Наш улюбёны Караткевіч і сам быў не супраць 150 🙂
8/Лістапад/2010 у 9:40 4
Краснобаева - с Днем рожденья!
9/Лістапад/2010 у 21:35 5
Яна Ільіна пісаў:
У нас чамусьці вельмі многія пісьменнікі былі не тое што не супраць 150, а і 1500... На жаль.