Алесь Міхалевіч наведаў свой пікет у Віцебску

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідэр саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч наведаў сёння Віцебск, дзе прыняў удзел у пікеце па зборы подпісаў у сваю падтрымку. Пікет пад бел-чырвона-белым сцягам праходзіў каля гандлёвага цэнтра «Кантынент».
Алесь Михалевіч наведаў свой пікет у Віцебску. Фота Сержука Серабро

На сённяшні дзень па краіне за Міхалевіча сабрана каля 92 тысяч подпісаў. З іх каля 10 тысяч подпісаў здолелі сабраць на Віцебшчыне. Гэты паказчык палітык ацаніў як “вышэй сярэдняга”. Усяго ў нашым рэгіёне ён разлічвае сабраць каля 15 тысяч подпісаў. “Найбольш актыўна за мяне падпісваюцца на Магілёўшчыне, якая б’е ўсе рэкорды. Я думаю, што там колькасць людзей, што падпісалася за мяне, разы ў два вышэй, чым за Лукашэнку», - сказаў А. Міхалевіч.

Алесь Михалевіч наведаў свой пікет у Віцебску. Фота Сержука Серабро

35-гадовы А.Міхалевіч – самы малады ўдзельнік прэзідэнцкай кампаніі-2010. “Мой малады ўзрост у вачах людзей - гэта хутчэй плюс, чым мінус”, – лічыць прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду. – У мяне пазітыўная біяграфія: малады актыўны юрыст. Людзям гэта падабаецца».

Алесь Михалевіч наведаў свой пікет у Віцебску. Фота Сержука Серабро

Падчас пікету да палітыка падыходзілі гараджане, задавалі яму пытанні. А.Міхалевіч падзякаваў найбольш актыўным членам сваёй ініцыятыўнай групы Раісы Зарачанскай і Алене Аўчыннікавай, якія адпаведна сабралі па 1000 і 500 подпісаў у яго падтрымку.

Алесь Михалевіч наведаў свой пікет у Віцебску. Фота Сержука Серабро

Як распавёў “ННВ” сябра ініцыятыўнай групы А.Міхалевіча ў Віцебску Юрась Салодкі, ягоныя назіранні за выбарцамі дазваляюць казаць, што людзі сталі больш актыўнымі: “Шмат хто падыходзіць, падпісваецца, нават не ўнікаючы ў праграму кандыдата, абы гэта быў дэмакратычны кандыдат. Праўда, бываюць выпадкі, калі чалавек, прачытаўшы праграму, і адмаўляецца падпісацца – штосьці яго ў ёй не задавальняе. І вельмі многія людзі гавораць пра сваю гатоўнасць да змены ўлады”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ