Хутка cтартуе чэмпіянат Беларусі па баскетболе

У пятніцу, 22 кастрычніка, стартуе XIX чэмпіянат Беларусі па баскетболе. За чэмпіёнскі тытул пазмагаюцца восем беларускіх клубаў.

Гэта «Мінск-2006» (г. Мінск), «Сож» (г. Гомель), «Гродна-93» (г. Гродна), «Віталюр» (Мінская вобл.), «ОЗАА» (г. Асіповічы), «БГУИР-РЦОР» (г. Мінск), «Лакаматыў-КіС» (г.Віцебск), «Барысфен» (г. Магілёў).

Віцебская дружына пачне спаборніцтвы на сваім паркеце. У госці да нашай каманды завітае гомельскі “Сож”. Калектывы правядуць дзве сустрэчы - 22 і 23 кастрычніка. У пятніцу пачатак гульні ў 18.00, у суботу – у 13.00.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ