У “Ляльцы” прайшоў майстар-клас па народых танцах
17 кастрычніка ў памяшканні Беларускага тэатра “Лялька” быў арганізаваны майстар-клас па беларускіх народных танцах. Яго праводзілі сябры суполкі “Паўночная вежа” сумесна з сябрамі грамадскай арганізацыі “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”, якія адмыслова дзеля гэтага прыехалі з Мінску.
Спачатку прысутныя змаглі пазнаёміцца з дзейнасцю Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, гісторыя якога налічвае больш за 10 гадоў. Штогод яго ўдзельнікі ладзяць 2-3 этнаграфічныя экспедыцыі. Вынікам іх стаў цэлы шэраг публікацый і удзел у падрыхтоўцы некалькіх дыскаў. На Віцебшчыне таварыства мае суполку ў Полацку, а таксама асобных сяброў на Лепельшчыне і Верхнядзвіншчыне. Як зазначыў старшыня арганізацыі, Аляксей Глушко, яе галоўнай мэтаю з’яўляецца не столькі вывучэнне, колькі перайманне культуры продкаў, увядзенне яе ў кантэкст сучаснага гарадскога жыцця.
Пасля ж сімпатычная завадатарка “Паўночнай вежы” Эла Петрачэнка дала знак да пачатку танцаў. Цікава, што праз некалькі хвілін гледачоў, якія імпэтна кружыліся ў парах, стала цяжка адрозніць ад тых, хто займаецца народнымі танцамі працяглы тэрмін. Навучанне дало хуткі плён і ўзняло настрой як “настаўнікам”, так і “вучням”. Не хапала хіба што адмысловых строяў, пашытых сваімі рукамі.
Танчыць “пад язык” не давялося. Дудар Яўген Барышнікаў, здавалася, не ведаў стомы. У перапынках паміж танцамі ён распавядаў пра гісторыю дуды на землях Вялікага княства Літоўскага, пра поспех мінскіх беларускіх вечарынак, а таксама выказваў сваё майстэрства, граючы прыгожыя і складаныя музычныя кампазіцыі.
Чытайце яшчэ
12 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
18/Кастрычнік/2010 у 20:30
Вось гэта сапраўды крута было! 🙂 Выдатная альтэрнатыва дыскатэкам
18/Кастрычнік/2010 у 22:40 1
Як будзе ў Віцебску дудар свой, мяркую што на гэткія танцы праз год-два па некалькі сот чалавек збірацца будуць таньчыць, як у Менску.
18/Кастрычнік/2010 у 22:42 2
Істотная недакладнасьць - асноўнымі арганізатарамі і ініцыятарамі вечарыны беларускаіх народных танцаў выступала віцебскае моладзевае праваслаўнае брацтва імя сьв. прав. Іаана Кранштадскага. З "Паўночнай Вежы" была Эла Петрачэнка, якая сяброў брацтва і вучыла скокам пад дуду. А этнаграфічнае таварыства мела 20 хвілін перад пачаткам для прэзэнтацыі сваёй дзейнасьці і да танцаў не спрычынялася.
18/Кастрычнік/2010 у 22:59 3
Не зусім так, бо Яўген прэзентуе менавіта СЭТ
19/Кастрычнік/2010 у 0:59 4
Цудоўная вечарына была! Дзякуй усім арганізатарам)
19/Кастрычнік/2010 у 8:36 5
Вельмі шкадую, што не пайшла...
19/Кастрычнік/2010 у 15:55 6
мы працуем над тым, каб у Віцебску з'явіўся дудар. жадаючыя ўжо ёсць =)
Гляджу, былі не толькі танцы, але й гульні =)
19/Кастрычнік/2010 у 21:17 7
Якім чынам ідзе праца?) Можна пападрабязней пра дудара?)
19/Кастрычнік/2010 у 22:25 8
о, гляджу, гэтая тэма карыстаецца попытам =) Калі ўжо дакладна будзе вядома і нованароджаны дудар пажадае - ён сам сябе пакажа свету =)
20/Кастрычнік/2010 у 20:27 9
А ці хутка ён пакажа сябе свету?)
22/Кастрычнік/2010 у 23:52 10
Интересное мероприятие, танцы я так понимаю под волынку.
22/Кастрычнік/2010 у 23:54 11
@ Владимир:
это не волынка. это дуда (беларуская). принцип тот же, но отличия есть. "обычный" человек обратит внимание на разницу в звучании. есть ещё тонкости, но это уже мастера о них расскажут