“Лакаматыў-КіС” датэрмінова прабіўся ў “Фінал чатырох”

Сёння віцебскі баскетбольны клуб “Лакаматыў-КіС” правёў у сваёй падгрупе другую сустрэчу Кубка Беларусі. Валявая перамога над “Сожам” з лікам 72:71 датэрмінова забяспечыла яму выхад у фінальную частку спаборніцтва.

А ўчора віцябляне перамаглі клуб з Магілёва “Барысфен” з лікам 59:50.

Фіналістам у нашай падгрупе таксама стаў клуб са сталіцы – “Мінск-2006”. Вызначаліся сёння пераможцы гэтага этапу Кубка Беларусі і ў падгрупе “Б”. Імі сталі баскетбольныя клубы “Гродна-93” і “Асіповічы”. Заўтра каманды правядуць апошнія гульні другога этапу.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ