Духоўныя сустрэчы ў Докшыцах
У Докшыцах 4 кастрычніка прайшоў дзень духоўных сустрэч святароў і сясцёр Віцебскай дыяцэзіі. Разам з пастырам дыяцэзіі біскупам Уладзіславам Бліном святары і сёстры маліліся аб уласнае навяртанне і плённую працу на Жніве Пана.
На пачатку прайшло ружанцовае набажэнства, якое правёў а. Марэк Пасют OFMCap. Затым адбылася св. Імша. Біскуп Уладзіслаў асабліва падкрэсліў прысутнасць кс. Францішка Кісяля з Полацка і пажадаў яму а таксама ўсім імяніннікам шматлікіх ласкаў Божых.
Гамілію на службе прамовіў а. Андрэй Жылевіч OFMCap. Ён распавёў прысутным пра асаблівасці духоўнага жыцця св. Францішка з Асізі і заахвоціў наследаваць святога. Пасля Эўхарыстыі адбылася канферэнцыя кс. д-ра Уладзіслава Мрувкі на тэму катэхетычнай дзейнасці ў парафіях. Перад сабранымі таксама выступілі іншыя святары з рознымі аб’явамі.
Пасля абеда, на які ўсіх гасцінна запрасілі айцы капуцыны, прайшло паседжанне дэканаў Віцебскай дыяцэзіі.
Чытайце яшчэ
2 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
6/Кастрычнік/2010 у 21:41
попам костюмчики уж не кимовские ли дизанэры рисовали?, ну так красиво... и не дорого?
7/Кастрычнік/2010 у 11:06 1
Лох пісаў:
Усё за кошт ідыётаў, якія хочуць "вечна жыць"... За гэта не шкада аддаць і ўсю маёмасць