Мірон заклікае да байкоту

5 кастрычніка на ўездзе ў Віцебск ад пасёлка Кіраўскі на высокавольтнай ЛЭП легендарны Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг.

Як паведаміў “Народным навінам Віцебска” Барыс Хамайда, з крыніц вартых даверу вядома, што да сцяга была прымацаваная цыдулка наступнага зместу: “Усіх кандыдатаў на так званае прэзідэнцтва — у чорную кнігу дзяржаўнай здрады! Толькі байкот! Усё адно мы пераможам! Усё бліжэй і бліжэй чуецца тупат капытоў нашай непераможнай Пагоні! Жыве Беларусь! Жыве вечна!”

Меткі: ,

Чытайце яшчэ