Першы круг у ХК “Віцебск” выйшаў комам

Учора ва ўкраінскай сталіцы віцябляне правялі апошнюю сустрэчу першага круга. З лікам 6:3 кіеўскі “Сокал” перамог “мядзведзей”.

Адметна, што наша каманда пасля другога перыяду вяла з лікам 2:3, нягледзячы на традыцыйны спад гульні ў гэты адрэзак часу ў сёлетнім сезоне.

Пасля 10-ці гульняў віцябляне маюць на сваім рахунку ўсяго тры перамогі, якія каманда атрымала на сваёй пляцоўцы.
З 9-га радку “мядзведзі” 3 кастрычніка распачнуць на сваёй лядовай арэне другі круг. У 13.00 “Віцебск” зкрыжуе клюшкі з “Гомелем”.

Меткі:

Чытайце яшчэ