У Расонах адчыніўся новы касцёл

18 верасня Каталіцкі Касцёл на Віцебшчыне святкаваў радасную падзею. У Расонах з’явілася новая святыня. Яна паўстала дзякуючы намаганням вернікаў і пробашча парафіі ксяндза Вячаслава Барка. Дзесят няпростых год спатрэбілася, каб у раённым цэнтры з’явіўся прыгожы храм.
У Расонах адчыніўся новы касцёл. Фота: брат Карнэлій Консэк

Расоншчына зведала на сабе пераслед ваяўнічага атэізму ў гады савецкай улады. Быў збураны касцёл у Горбачаве. Ганенні зведалі, як праваслаўныя, так і католікі, якіх на пачатку 20 стагоддзя ў раёне жыло каля чатырох тысяч.

У Расонах адчыніўся новы касцёл. Фота: брат Карнэлій КонсэкУ Расонах адчыніўся новы касцёл. Фота: брат Карнэлій Консэк

Сёння беларускае грамадства развіваецца ў рэлігійнай свабодзе. Доказам шчырай веры і рэлігійнага жыцця расонцаў з’яўляецца новы касцёл. У ім будуць спраўляцца набажэнствы і раздавацца Сакрамэнты. Расонскі храм ужо сёння – месца спаткання чалавека з жывым Богам.
Яшчэ працягваюцца працы па аздабленні святыні, але ўжо можна захапляцца прыгожымі роспісамі на сценах. На адной фрэсцы пачэснае месца адведзенае і святой Еўфрасінні Полацкай, Асветніцы зямлі беларускай. Касцёл новы, але ўнутраным убранствам сведчыць і пра былое. Унутры змешчаны крыж з вежы старога касцёла, у кладцы замураваная цэгла са знішчанай святыні.

У Расонах адчыніўся новы касцёл. Фота: брат Карнэлій Консэк

Абрад пасвячэння здзейсніў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Паводле старой традыцыі былі асвечаныя святой вадой сцены касцёла. Адбыўся таксама абрад памазання святым алеем алтара і сцен. Алей у хрысціянскай традыцыі ўжываецца для асаблівага прысвячэння чалавека, рэчы, ці будынка на Божую ўласнасць. Ён выкарыстоўваецца падчас святарскіх пасвячэнняў, сакрамэнту канфірмацыі і як бачым у момант кансэкрацыі храма.

У Расонах адчыніўся новы касцёл. Фота: брат Карнэлій Консэк

Каб падкрэсліць асаблівае прызначэнне алтара для малітвы, на яго ставіцца запаленае кадзіла. Дым і водар ладана абазначае пакорныя людскія малітвы, якія будуць узносіцца з гэтага святога месца.

У Расонах адчыніўся новы касцёл. Фота: брат Карнэлій Консэк

На расонскае свята прыехала шмат святароў, манахінь і вернікаў з розных куткоў Беларусі. Урачыстасць упрыгожвалі спевам маладыя католікі з Браслава, а таксама музычны гурт з Полацка.
Біскуп Уладзіслаў за адданую працу ў парафіі ўзнагародзіў кс. Вячаслава Барка тытулам Катэдральнага Каноніка. Кс. Вячаслаў выразіў вялікую радасць з нагоды кансэкрацыі касцёла, а таксама запрасіў ахвотных у пілігрымку па святых месцах Еўропы.

У Расонах адчыніўся новы касцёл. Фота: брат Карнэлій Консэк

Кс. Вячаслаў – арганізатар шматлікіх такіх пілігрымак. Зацікаўленыя могуць знайсці інфармацыю на сайце piligrymka.by.

8 кастрычніка жыхары Віцебскай вобласці змогуць паглядзець перадачу "Вытокі" на канале ЛАД. Перадача падрыхтавана тэлекампаніяй "Віцебск" і цалкам прысвечаная святочным падзеям у Расонах. Трансляцыя адбудзецца ў 18.15. Пазней такая магчымасць з'явіцца ва ўсіх карыстальнікаў Сеціва. Перадачу можна будзе паглядзець на партале catholic.by.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ

11 каментарыяў

  1. Лох  
    25/Верасень/2010 у 18:15

    недаром папка от папы орден получил.

  2. Сямён  
    25/Верасень/2010 у 19:37 1

    Радасная навіна. Шчыра віншуем вернікаў з Расонаў.

  3. rey  
    25/Верасень/2010 у 20:43 2

    Вельмі цёплыя фотаздымкі! Дзякуй!

  4. Husar  
    26/Верасень/2010 у 17:48 3

    @ rey:

    Кансэкрацыя святыні ў Расонах — самым паўночным райцэнтры Беларусі
    http://catholic.by/2/home/news/belarus/vitebsk/106278-rasony.html

  5. Гара Джанін  
    28/Верасень/2010 у 21:23 4

    Будзе чарговае месца для ачмурэння мазгоў: нехта гэта робіць гарэлкай, нехта рэлігіяй

  6. Husar  
    29/Верасень/2010 у 11:02 5

    @ Гара Джанін:

    Гарэлка вядзе да маральнай дэградацыі й фізічнага расаду цела. Вера ў Бога робіць людзей высокадухоўнымі, дорымі, шчырымі, гуманнымі.
    Паглядзіце на ліца вернікау:
    http://catholic.by/2/media/foto/category/538.html ,
    яны нічога агульнага не маюць з абліччам алкашэй.

  7. Гара Джанін  
    29/Верасень/2010 у 21:15 6

    У іх аднолькавая з алкашамі ачмуранасць: у тых - гарэлкай, у гэтых - рэлігіяй. А шчырымі, высокадухоўнымі і "дорымі" яны лічаць сябе самі. Паглядзіце на сябе збоку: ці гуманнае тое, што святошы лічаць гуманным?

  8. Кал Гаснiк  
    29/Верасень/2010 у 21:31 7

    Правильна. Рэлигия опиюм народа.

  9. наёмнік  
    29/Верасень/2010 у 22:18 8

    Мне как безбожнику непонятно, что такое "пробашча парафіі", "Тытул катэдральнага каноніка", канфірмацыі, кансэкрацыі і прочие сакраменты.Уно, уно, уно, ун моменто...Лень лазить по справочникам. Догадываюсь что это какие то чины и административные сферы влияния на убогих.

  10. Гара Джанін  
    30/Верасень/2010 у 16:02 9

    Людзям проста прыемна прыдумляць для сябе гульні, вось і гуляюцца: дзеляць тытулы, надзьмуваюцца, як індыкі, хто круцейшы

  11. Лох  
    30/Верасень/2010 у 20:38 10

    @ Гара Джанін:
    педофилы, гомосятина, опиум для народа, харошинькия гульни, а деньги хто?

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: