У Віцебску плануюць адкрыць прытулак для бяздомных

У Віцебску плануецца адкрыццё цэнтра начнога знаходжання для асобаў без пэўнага месца жыхарства.

Зараз узгадняецца праект Віцебскага гарвыканкама аб ягоным стварэнні. Плануецца, што прытулак для бяздомных, разлічаны на 80 чалавек, будзе знаходзіцца ў будынку былой вячэрняй школы на вуліцы Залатагорскай.

Людзі без пэўна месца жыхарства змогуць жыць там ад аднаго да шасці месяцаў. Супрацоўнікі цэнтра акажуць ім не толькі неабходныя медыцынскія паслугі, але і дапамогуць у сацыялізацыі: аднавіць згубленыя дакументы, працаўладкавацца, атрымаць пенсію, уладкавацца ў дамы-інтэрнаты, паведамляе БелТА.

Меткі:

Чытайце яшчэ