Парафіяльны фэст у Ахрэмаўцах

14 верасня Каталіцкі Касцёл адзначаў Свята Узвышэння Святога Крыжа. Для парафіі ў Ахрэмаўцах (Браслаўскі дэканат Віцебскай дыяцэзіі) гэты дзень быў святочным двойчы, бо вернікі перажывалі парафіяльны фэст. На ўрачыстасці прысутнічалі святары з Браслаўскага і Докшыцкага дэканатаў.
Парафіяльны фэст у Ахрэмаўцах. Фота Кс. Віктар Місевіч

Трэба сказаць, што парафіяне цудоўна падрыхтаваліся да свята. Касцёл быў упрыгожаны дэкарацыямі і кветкамі. Усе захапляліся крыжом ля алтара, зробленага цалкам з жывых кветак. Св. Імшу спевам упрыгожваў мясцовы хор. Прыемна было чуць у сценах святыні мілагучнае шматгалоссе.

Парафіяльны фэст у Ахрэмаўцах. Фота Кс. Віктар Місевіч

Цэлебраваў Найвяцейшую Ахвяру і прамовіў гаміілію кс. Андрэй Кулік з Падсвілля. Ён, указваючы вернікам на укрыжаванага Хрыста, прыпомніў усім, што людское цярпенне толькі тады мае сэнс, калі спалучанае з цярпеннем Езуса. Кс. Андрэй заахвоціў сабраных парафіян не апускаць рукі перад цяжкасцямі, але адважна трываць пры Хрысце.

Парафіяльны фэст у Ахрэмаўцах. Фота Кс. Віктар Місевіч

Закончылася свята Эўхарыстычнай працэсіяй тройчы вакол касцёла і благаслаўленнем.
Напрыканцы набажэнства пробашч парафіі кс. Ігнат Санюта падзякаваў вернікам за клопат аб святыні і за арганізацыю свята.

Парафіяльны фэст у Ахрэмаўцах. Фота Кс. Віктар Місевіч

Парафіяльны фэст у Ахрэмаўцах. Фота Кс. Віктар Місевіч

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ