На суботнік запрасілі журналістаў з рыдлёўкамі

Як стала вядома з крыніцаў, якія працуюць у дзяржаўнай прэсе, эпіцэнтр наступнага агульнагарадскога суботніку, які пройдзе 18 верасня, будзе знаходзіцца ў парку Партызанскай славы, дзе брыгада гарадскіх чыноўнікаў на чале са старшынём аблвыканкаму Аляксандрам Косінцам зоймуцца азеляненнем тэрыторыі.

То бок будуць садзіць першыя з запланаванага праграмай “Зялёны горад” дрэўцы. Ці будуць гэта дрэвы хвойных парод, як абяцалася раней, - невядома.

Што цікава, журналістаў папрасілі прыйсці ў гумовых ботах і са сваімі рыдлёўкамі. Аддзелу ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкаму было загадана, каб рабочая брыгада з працаўнікоў СМІ складалася не менш як з 20 чалавек.

Суботнік пачнецца а 8-й раніцы.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ