У Камаях адсвяткавалі 400-годзе свайго абраза Маці Божай Чанстахоўскай

29 жніўня ў Камаях (Пастаўскі раён) у касцёл святога Яна Крысціцеля адбыліся ўрачыстасці з нагоды 400-годзя абраза Маці Божай Чанстахоўскай.
У Камаях адсвяткавалі 400-годзе свайго абраза Маці Божай Чанстахоўскай. Фота Сержука Серабро

Як расказаў пробашч камаёўскага касцёл абраз быў напісаны прыкладана ў 1610 годзе ў Кракаве. З XVIII стагоддзя абраз Маці Божай Чанстахоўскай з Камаёў занесены ў рэестр, як цудатворны. У 1995 годзе былі скрадзеныя вырабленыя з каштоўнага метала шаты абраза, пасля чаго ён трапіў на рэстаўрацыю. Над ім 8 месяцаў працаў рэстаўратар Аркадзь Шунт, пад міксраскопам былі знятыя два слаі запісу і цяпер мы можам бачыць выяву, зробленую ў XVII стагоддзі.

У Камаях адсвяткавалі 400-годзе свайго абраза Маці Божай Чанстахоўскай. Фота Сержука Серабро

На святкаванне 400-годзя абраза Маці Божай Чанстахоўскай у Камаі прыехаў біскуп віцебскі Уладзіслаў Блін. Ён правёў урачыстую службу, пад час якой асвяціў паштоўкі з абразкамі камаёўскай Багародзіцы, якія раздавалі прысутным. Урачыстасці, у якіх, арамя мясцовых вернікаў, прынялі ўдзел госці з суседніх парафій, завяршыліся працэсіяй вакол пляца перад касцёлам.

У Камаях адсвяткавалі 400-годзе свайго абраза Маці Божай Чанстахоўскай. Фота Сержука Серабро

Касцёл святога Яна Хрысціцеля абарончага тыпу ў Камаях адна з найстаражытнейшых святыняў на Беларусі. Ён пабудаваны з каменя фундацыяй уладальніка мястэчка Ян Рудомін-Дысяцкага ў 1603-1606 гадах. Зараз будынак касцёла ў лясах, бо ён даўно патрабаваў рамонта.

У Камаях адсвяткавалі 400-годзе свайго абраза Маці Божай Чанстахоўскай. Фота Сержука Серабро

У Камаях адсвяткавалі 400-годзе свайго абраза Маці Божай Чанстахоўскай. Фота Сержука Серабро

У Камаях адсвяткавалі 400-годзе свайго абраза Маці Божай Чанстахоўскай. Фота Сержука Серабро

У Камаях адсвяткавалі 400-годзе свайго абраза Маці Божай Чанстахоўскай. Фота Сержука Серабро

У Камаях адсвяткавалі 400-годзе свайго абраза Маці Божай Чанстахоўскай. Фота Сержука Серабро

У Камаях адсвяткавалі 400-годзе свайго абраза Маці Божай Чанстахоўскай. Фота Сержука Серабро

У Камаях адсвяткавалі 400-годзе свайго абраза Маці Божай Чанстахоўскай. Фота Сержука Серабро

У Камаях адсвяткавалі 400-годзе свайго абраза Маці Божай Чанстахоўскай. Фота Сержука Серабро

У Камаях адсвяткавалі 400-годзе свайго абраза Маці Божай Чанстахоўскай. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ