За сем месяцаў 2010 года жыхароў Віцебшчыны паменела на чатыры тысячы

Згодна дадзеных афіцыйнага сайту Белстату, на 1 жніўня ў Віцебскай вобласці пражывала 1 мільён 224 тысячы жыхароў, што на 4,4 тысячы менш, чым на пачатку года (ненамнога менш, чым колькасць жыхароў такога, напрыклад, райцэнту як Вушачы).

У студзені-жніўні ў вобласці нарадзілася 7 282 немаўлят, а памерла за гэты адрэзак часу – 11 909 чалавек. У нас па-ранейшаму застаецца самы высокі ў краіне каэфіцыент па смяротнасці (16,7 на 1 тыс. чалавек, самы нізкі ў Мінску – 9,8) і самы нізкі – па нараджальнасці (10,2, самы высокі – на Брэстчыне, 12,1).

Наогул, сёлета ў Беларусі нарадзілася 62 517 дзетак, гэта на 1 215 чалавек менш, чым за аналагічны перыяд летась. А памерла – на 548 чалавек больш. З пачатку года беларусаў стала менш на 12,5 тысяч.

Пагоршылася і сітуацыя са шлюбамі. На 1 жніўня 2010 года на 1000 шлюбаў прыходзілася 499 развода (летась - 492).

За сем месяцаў 2010 года ў Беларусь прыехала жыць 9098 чалавек, з’ехала – 3791 (міграцыйны прырост – 5 307 чалавек). Але возьмем пад увагу: хто адсюль з’язджае і хто – прыязджае?..

Меткі: ,

Чытайце яшчэ