Суд апраўдаў Хрыстафора Жэляпава

Суддзя Чыгуначнага раённага суда Віцебска спыніў адміністратыўную справу супраць віцебскага каардынатара Руху “За Свабоду” Хрыстафора Жэляпава, якога абвінавачвалі ў незаконным распаўсюдзе газетаў “Навіны БНФ” і “Магістрат”.
Суд апраўдаў Хрыстафора Жэляпава. Фота milinkevich.org

Спадар Жэляпаў быў затрыманы 11 чэрвеня, калі раздаваў газету “Новае жыццё”, аднак высветлілася, што гэтую газету ён распаўсюджваў цалкам законна. Пасля гэтага міліцыя высунула абвінавачванні ў незаконным распаўсюдзе двух іншых выданняў.

Адміністрацыйная справа была спыненая, таму што суддзя не ўбачыў у дзейнасці Хрыстафора Жэляпава складу правапарушэння.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ