Беларусы святкавалі перамогу ў міжнародным турніры па пляжным футболе

Як ні дзіўна, але перамогу ў першым міжнародным турніры па пляжным футболе “Кубак сяброўства-2010”, што напрыканцы мінулага тыдня прайшоў у Віцебску, святкалі прадстаўнікі Беларусі – краіны, дзе гэты від спорту толькі-толькі пачаў развівацца. Да таго ж нашымі супернікамі былі такія “пляжныя” краіны, як Латвія, Літва, Малдова і курортная вобласць Расіі – Калінінградская.
У першым міжнародным турніры па пляжным футболе “Кубак сяброўства-2010” перамагла беларуская зборная. Фота Сержука Серабро

Фінальны паядынак са сборнай Латвіі скончыўся з лікам 5:4 на карысць беларусаў. Пераможны гол за чатыры хвіліны да канца трэцяга перыяду забіў капітан беларускай каманды Вадзім Бокач. Трэцяе месца на турніры заняла зборная Літвы, на чавёртым і пятым месцах суадносна – каманды Малдовы і Калініградскай вобласці.

Лепшым абаронцам турніра стаў беларус Іван Мірановіч, лепшым варатаром – літовец Дзмітрый Шалкоўскі. Дзмітрый Якаўлеў з латвійскай зборнай быў названы лепшым нападаючым, а ягоны аднаклубнік Андзіс Дамброўскіс – лепшым бамбардзірам турніру.

Чакаецца, што з наступнага года “Кубак сяброўства” будзе праводзіцца падчас фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ